Категории
Ваши книги
Книги которые читаете
Знак бяды Маленькая ручка Бхагавадгита Сказать жизни Да Опыт дурака, или путь к прозрению Энергия воды Юридическая психология Непобедимый интроверт Отношение определяет всё! Формулы денег Первые шаги с Windows 7. Руководство для начинающих Психопатология. Том 2 Секреты о мужчинах, которые должна знать каждая женщина Том 1. Введение в астрологию Обида Психологическое айкидо Я вас жду Грани Агни Йоги. Том 1 Простор Бхагавадгита Женщины, которые любят слишком сильно Дети с небес Мои посмертные приключения 25 золотых правил, которые должна знать каждая женщина С компьютером на ты. Самое необходимое Как заставить мужчину слушать, а женщину молчать Неписаный кодекс везунчика. Как стать баловнем судьбы Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Усовершенствуйте свою память У подножия старого замка Гипноз и самогипноз. 100 секретов вашего успеха Сила позитивного мышления Обретите здоровье, богатство и счастье, используя силу подсознания Секрет абсолютно женственности Непознанный Мир Веры Школа красоты для стервы Самоанализ Грани Агни Йоги. Том 2 Судьба (книга вторая) НЛП. Техники россыпью Тайный соблазн О характерах людей Палач Патопсихология Записки командира штрафбата Мой сексуальный телохранитель Допрос Вульфен Путь Дзэн Невеста по найму Тайна гибели группы Дятлова. Документальное расследование Кузькина мать. Хроника великого десятилетия Черемша Этика блядства Самоучитель Skype. Бесплатная связь через Интернет Язык жестов - путь к успеху Измени свое сознание - изменится твоя жизнь Путешествие души Сердце света Мужчины с Марса, Женщины с Венеры В городе Сочи темные ночи (сборник) Подсознание может всё! Слепая сова Сто лет спустя… [Фанфик] Ночь без права сна После заката с негодяем Сто лет спустя… (фанфик) Библиотекарша 22 закона создания брэнда Сила ведьм Тайный знак 99 франков Величайший в мире торговец Сыроедение Алхимик Травматология любви Меняю себя! Селф-коучинг Общаться с ребенком. Как? Кирпичи Общаться с ребенком. Как? Как выжить в зоне. Советы бывалого арестанта Менталист. Настольная книга развития сверхспособностей сознания Мечта Метод Ключ в борьбе со стрессом Апокалипсис 2012 или Пророчества Майя Радость воспитания. Как воспитывать детей без наказания Учение дона Хуана Привычки на миллионы долларов Вещи в теле Нет диетам, или Простой путь к снижению веса Об интеллекте Свобода от известного Внешность - это не главное! Учебник магии Опыт дурака, или путь к прозрению Целебная система бесслизистой диеты Тайм менеджмент. Искусство планирования и управления своим временем и своей жизнью Протоколы колдуна Стоменова Язык телодвижений Самоорганизация по принципу „изнутри наружу“. Система эффективной организации пространства, предметной среды, информации и времени Эмоциональный шантаж Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Пленница волка Заговоры печорской целительницы Марии Федоровской Гипноз. Самоучитель Юридическая психология Идеальная химия Вы просто ему не нравитесь: вся правда о мужчинах Скорочтение со скоростью света Практический аудит: учебное пособие Свобода от известного 02_Путь Иисуса 7 вещей, о которых он вам никогда не расскажет Поспешное замужество Счастливее Бога: Превратим обычную жизнь в необыкновенное приключение 10 секретов любви Детство (Повесть) Музыка простыней. Раскрывая секреты сексуальной близости в браке Язык телодвижений Мастер и Маргарита - за Христа или против? Настольная книга стервы Свобода Шамана Анастасия Восхитительный Руководство к просветлению для ленивых Путь художника. Ваша творческая мастерская Священная кровь Курс выживания для подростков Свидание красавицы с чудовищем [любительский перевод] Око возрождения - древний секрет тибетских лам Как стать богатым за один год Психология и педагогика Искусство торговли по методу Сильва Руководство богатого папы по инвестированию Тренинг динозавров. Забытые секреты силы и развития тела. Трах-тебе-дох. Рассказ второй. Аморилес Дети с небес Крах теории эволюции Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Крушение Синдром стога сена Выходы из тела. Управление реальностью Дорога к дому Психология шизофрении Прыжок в ледяную воду Крайон. Большая книга медитаций. Послания от Источника Эго, голод и агрессия Железная дорога Послы Млечного Пути Поцелуй бабочки Я так и знал! Теория ограничений для розничной торговли Хакеры сновидений Вопрос времени Жизнь и Учение мастеров Дальнего Востока Занимательная физика отношений Убийственные оргазмы Ожидание друга, или признания подростка Всеобщая теория всего Как стать владельцем своего магазина, не слезая с дивана Инопланетные цивилизации Атлантиды Учебник логики Путешествие Демокрита Пол и характер Под знаком индиго Инцест Их невинная пленница Чем действительно является Amway? Чеченский капкан Психология шизофрении Архетип и символ Черная Луна в Знаках: демоны внутри нас Техники холодных звонков, которые действительно работают Мои пятнадцать редакторов (часть 2-я) Максимальный риск Зелень для жизни Моя история Знаки зодиака или астрология с улыбкой Я пережила Освенцим Мне всегда везет! Символы фэн-шуй для вашего дома Ходячая катастрофа Путь программиста: от 100$ до 10000$ в месяц Дети Индиго Как обойти блокировку сайта 5 языков любви Один в океане Домашнее холотропное дыхание Женские заговоры на любовь, здоровье и счастье Легкий способ бросить пить Аферистка. Дело Тимошенко Хрестоматия по конфликтологии О чем думает ваша собака Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Чем действительно является Amway? Сэнсэй. Исконный Шамбалы Лечебная пирамидка. Что это такое? Полынь-трава Рассвет страсти Психодрама крупным планом. Анализ терапевтических механизмов Настоящий мачо Коактивный коучинг Беседы с Богом (необычный диалог). Книга 1 Тайная доктрина. Том 1 Гипноз для начинающих Веселая таблица умножения Веселая таблица умножения Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Мотивация и мотивы В поисках Города Богов. Том 1.Трагическое послание древних. Магия: привлекаем любовь и счастье Самоучитель по развитию интуиции Социальная психология
Просмотреные книги
Как найти и скачать в Интернете любые файлы А я был в Компьютерном Городе

Читалка - Знак бяды


пальцы.

Сцепаніда ўжо адскочыла ад калодзежа, калі ў ягонай глыбі глуха і нутрана боўтнула, здалося, жахліва-грымотна боўтнула, але яна хуценька падбегла да істопкі і пад яе сцяной прашмыгнула ў сенцы. Тут ажно спалохалася, намацаўшы зачыненыя дзверы ў істопку, але ўспомніла, што яны часам зачыняліся самі, і цяпер дрыготкімі рукамі расчыніла іх за драўляную ручку.

Перш чым зачыніцца з істопкі, хвіліну памарудзіла, — не, усё скрозь было ціха, здаецца, удалося. «Што цяпер будзе заўтра?» — нібы ў гарачцы калоцячыся ўсім целам, думала яна і, можа, толькі цяпер спалохалася як мае быць. Жах апанаваў яе з такой лютасцю, што яна дробна засакатала зубамі і, пэўна, тым абудзіла Петрака.

— Што, сцюдзёна? На во мой кажух, накрыйся… — прабурчэў ён спрасоння і зноў сіпата, мерна задыхаў.

Сцепаніда ж не заснула да ранку.

10

Немцы падняліся раненька, яшчэ давідна, Пятрок пачуў іхнія крокі ля істопкі, кашаль, прыціхлыя хрыплаватыя галасы на падворку. Бразгнула вядро ў калодзежы — пачалі цягаць ваду, мусіць, для кухні. Пэўна, учарашняе свята скончылася, сёння, мяркуючы па ўсім, яны меліся брацца за справу.

Пятрок ляжаў на ледзьве прыкрытых транцём мулкіх накрыўках дзежак, напяўшы на галаву кажушок, слухаў знадворныя гукі і думаў: якія яны ўсё ж не такія, як нашы людзі, гэтыя немцы, — усё ў іх па-свойму, інакш. Нават учора ўвечары, як наладзілі сабе частаванне, свяцілі электрычнасцю, елі з талерак і пілі з маленькіх белых чарачак шнапс, развесяліліся, гаманілі, але амаль так, як звычайна, п'яных не было ніводнага. Афіцэр і гэты фельдфебель частаваліся ў хаце асобна, куды ім насілі мяса ў талерках, накрытых хустачкамі, і таксама елі-выпівалі сцішана, без гаманы, а галоўнае, не даўжэй, чым пры звычайнай вячэры. Мусіць, мінула гадзіна, не болей, і на прыступкі выйшаў фельдфебель, нешта скамандаваў, і на падворку адразу як вымела — усе зашыліся спаць у палатку. «Дысцыплінка, аднак, вашай матары, — падумаў Пятрок з ціхаю зайздрасцю. — Слова начальніка — у іх як

закон, усе ядуць, робяць і моляцца па камандзе. Не дзіва, што перамагаюць».

Але вось з'елі і Бабоўку. Пятрок трохі і злаваў ад думкі, што, можа, трэба было не рыпацца, аддаць ім тое малако, хай бы жралі сабе, калі такія аматары на малочнае, нашто было хітраваць? Праз гэтыя Сцепанідзіны хітрыкі, мабыць, і засталіся цяпер без каровы. Але ўпэўненасці ў тым не было, Пятрок разумеў, што магло здарыцца так, што ўсё роўна адабралі б карову, — не цяпер, дык пасля, ад'язджаючы. Вядома, лепей было б схаваць. Толькі як схаваеш і дзе? Карова не курыца, у крапіве не стоіцца. Ды і хто ведаў, што яны гэтак нечакана награбуцца на хутар.

У істопку данёсся знадворку прыемны, саладкаваты, быццам нават знаёмы пах, і Пятрок не адразу ўцяміў, што гэта запахла кавай. Ну пэўна ж, ён чуў яшчэ з той вайны, што германцы зранку найперш п'юць каву, а не які-небудзь квас або чай, як, напрыклад, расейцы. Пятрок ніколі не спытваў гэтага пітва і думаў, што, мабыць, яно дужа смачнае. Але што марыць пра каву, тут во солі засталося жменькі са тры, як без солі будзеш есці гэтую бульбу! Не палезе ў горла. Бяда, дый годзе!

Знадворку патроху віднела, але сонца не было відаць, чутно толькі — у страсе шастаў напорысты вецер, здаецца, на ўчарашнім дні і скончылася добрае надвор'е. З ночы ў старой, з гнілаватымі сценамі істопцы было халаднавата. Пятрок і так і гэтак туліўся пад кажушком, але ўсё роўна азяб і думаў, што трэба ўставаць. Адным вокам скоса ён зірнуў на сеннічок пад акенцам — Сцепаніда, бы нежывая, ляжала скурчаная пад ватоўкаю, і ён падумаў: перажывае Бабоўку. Ведама ж, якое бабе жыццё без каровы? Без каровы жанчыне нельга.

Толькі ён надумаўся ўставаць, як дзверы ў істопку моцна тузануліся з сянец і на парозе з'явіўся немец — той самы злы кухар у перакручанай упоперак галавы пілотцы, за ім ішоў малады ў акулярах. Пятрок хуценька сеў на дзежках, мацаючы рукавы кажушка, а кухар, нічога не кажучы, бліснуў ручным ліхтарыкам і замітусіў ім па істопцы, высвечваючы па чарзе пыльныя камяні жорнаў,

паліцу, вялікую кадзь у куце; падскочыў да парожніх засекаў, пачаў расчыняць вечкі, зазірнуў ва ўсе тры. Два былі парожнія зусім, а ў трэці яны насыпалі з торбу ячменю — на крупы. Затым, гаркнуўшы: «Вэк!» — ён падскочыў да Петрака, той босы зляцеў на сцюдзёную падлогу, а немец паскідаў прэч усе яго апраткі, накрыўкі з дзежак, зазірнуў у кожную. Невядома, якога чорта шукаючы, сагнуўся пад жорны, абматляў белаю плямкай з ліхтарыка сцены, куткі, нават столь і, не сказаўшы ні слова, выскачыў у сенцы.

Пятрок надзеў у рукавы кажушок, зачыніў за ім дзверы і павярнуўся да жонкі, якая з абыякавым выглядам сядзела на сваім сеннічку.

— Што гэта ён?

Сцепаніда цепнула плячыма і моўчкі ахінулася хусткай, нетаропка надзела ватоўку. Здавалася, яна была абыякавая да з'яўлення немца, адны толькі вочы сведчылі, што яна пільна прыслухоўвалася да таго, што адбывалася на падворку. Пятрок, нічога не цямячы, зазірнуў у акенца — немцы там штось узбуджана, нават нібы напалохана гаманілі, пастаўшы ля кухні, некаторыя чамусь швэндаліся ля хлява, па дрывотні. Чаго яны там шукалі?

— Быццам нешта згубілі, — сказаў ён жонцы.

Але не паспела тая адказаць, як усе ад кухні рушылі да сяней, густа затупалі ботамі і ўжо не адзін, а трое адразу ўваліліся ў істопку, і пайшло… Са злым, рашучым выразам на тварах яны пачалі пераварочваць дагары нагамі ўсе дзежкі, кубелкі, скідаць з цвікоў транты; разграблі нагамі кучу бульбы ў сенцах, з грукатам адкінулі прэч вечка куфра і ўмомант перавярнулі там усё. Пятрок сцяўся ля шула, ён маўчаў, бо ў яго не пыталіся нічога. Ён пазіраў толькі, як даўгалыгі немец зласліва варочае ўсё ў істопцы: кашы, адсоўвае кадзь з канаплёй, рассоўвае спрэс чыгуны. Падскочыўшы да Сцепаніды, каленам перамацаў яе сеннічок на ўслоне. У акенца Пятрок бачыў, як некалькі салдат узлезлі на снапы ў паветцы і таксама пароліся там, ботамі таўкучы яго хлебны запас, скідваючы некаторыя снапы на зямлю ў вароты.

— Што, паны, шукаеце? — як мага ласкавей запытаўся Пятрок.

Даўгалыгі,