Категории
Ваши книги
Книги которые читаете
Простор Знак бяды Тайм менеджмент. Искусство планирования и управления своим временем и своей жизнью Формулы денег Вульфен Энергия воды Психология шизофрении Прыжок в ледяную воду Метод Ключ в борьбе со стрессом Кирпичи Секрет абсолютно женственности Крайон. Большая книга медитаций. Послания от Источника Музыка простыней. Раскрывая секреты сексуальной близости в браке Юридическая психология Синдром стога сена Крушение Палач Хакеры сновидений Отношение определяет всё! Невеста по найму Секреты о мужчинах, которые должна знать каждая женщина Учебник магии Меняю себя! Селф-коучинг Как стать владельцем своего магазина, не слезая с дивана Свидание красавицы с чудовищем [любительский перевод] 02_Путь Иисуса Первые шаги с Windows 7. Руководство для начинающих Психопатология. Том 2 У подножия старого замка Величайший в мире торговец Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Один в океане Мастер и Маргарита - за Христа или против? Тайная доктрина. Том 1 Как выжить в зоне. Советы бывалого арестанта Подсознание может всё! О характерах людей Записки командира штрафбата После заката с негодяем Судьба (книга вторая) Эго, голод и агрессия Зелень для жизни Практический аудит: учебное пособие Самоучитель Skype. Бесплатная связь через Интернет Ночь без права сна 99 франков Библиотекарша 10 секретов любви Менталист. Настольная книга развития сверхспособностей сознания Свобода от известного Техники холодных звонков, которые действительно работают Тайна гибели группы Дятлова. Документальное расследование Травматология любви Тайный знак Бхагавадгита Аферистка. Дело Тимошенко С компьютером на ты. Самое необходимое Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Поспешное замужество Мечта Чем действительно является Amway? В городе Сочи темные ночи (сборник) Эмоциональный шантаж Маленькая ручка Кузькина мать. Хроника великого десятилетия 25 золотых правил, которые должна знать каждая женщина Опыт дурака, или путь к прозрению Послы Млечного Пути Путь Дзэн Сказать жизни Да Опыт дурака, или путь к прозрению Сердце света Сто лет спустя… (фанфик) Руководство к просветлению для ленивых Поцелуй бабочки Целебная система бесслизистой диеты Занимательная физика отношений 5 языков любви Священная кровь Непобедимый интроверт Анастасия Привычки на миллионы долларов Как стать богатым за один год Легкий способ бросить пить Свобода Шамана Дорога к дому 7 вещей, о которых он вам никогда не расскажет Я вас жду Язык жестов - путь к успеху Социальная психология Железная дорога Этика блядства Пленница волка Свобода от известного Учение дона Хуана Мне всегда везет! Символы фэн-шуй для вашего дома Лечебная пирамидка. Что это такое? Восхитительный Непознанный Мир Веры Сила ведьм Черемша Радость воспитания. Как воспитывать детей без наказания Неписаный кодекс везунчика. Как стать баловнем судьбы Ходячая катастрофа Том 1. Введение в астрологию Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Допрос Дети Индиго Самоанализ Гипноз и самогипноз. 100 секретов вашего успеха Алхимик Мои посмертные приключения Самоорганизация по принципу „изнутри наружу“. Система эффективной организации пространства, предметной среды, информации и времени Идеальная химия Слепая сова Об интеллекте Как заставить мужчину слушать, а женщину молчать Око возрождения - древний секрет тибетских лам Сэнсэй. Исконный Шамбалы Рассвет страсти Внешность - это не главное! Моя история Школа красоты для стервы Чеченский капкан Ожидание друга, или признания подростка Дети с небес Полынь-трава Язык телодвижений Веселая таблица умножения Протоколы колдуна Стоменова Сила позитивного мышления Детство (Повесть) Мои пятнадцать редакторов (часть 2-я) Скорочтение со скоростью света Путь программиста: от 100$ до 10000$ в месяц Юридическая психология Дети с небес Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Женские заговоры на любовь, здоровье и счастье Заговоры печорской целительницы Марии Федоровской Учебник логики Трах-тебе-дох. Рассказ второй. Аморилес Всеобщая теория всего Счастливее Бога: Превратим обычную жизнь в необыкновенное приключение Язык телодвижений Сыроедение Убийственные оргазмы Обида Знаки зодиака или астрология с улыбкой Бхагавадгита Психодрама крупным планом. Анализ терапевтических механизмов Вещи в теле Их невинная пленница Общаться с ребенком. Как? Путешествие Демокрита Чем действительно является Amway? Выходы из тела. Управление реальностью Психологическое айкидо Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Тренинг динозавров. Забытые секреты силы и развития тела. Обретите здоровье, богатство и счастье, используя силу подсознания Путешествие души Максимальный риск Женщины, которые любят слишком сильно 22 закона создания брэнда Сто лет спустя… [Фанфик] Настольная книга стервы Коактивный коучинг Усовершенствуйте свою память Беседы с Богом (необычный диалог). Книга 1 Настоящий мачо Хрестоматия по конфликтологии Архетип и символ Общаться с ребенком. Как? Я так и знал! Теория ограничений для розничной торговли Тайный соблазн Вопрос времени Путь художника. Ваша творческая мастерская Грани Агни Йоги. Том 1 Искусство торговли по методу Сильва Измени свое сознание - изменится твоя жизнь Инопланетные цивилизации Атлантиды Я пережила Освенцим Домашнее холотропное дыхание Инцест Гипноз для начинающих Жизнь и Учение мастеров Дальнего Востока Апокалипсис 2012 или Пророчества Майя Мой сексуальный телохранитель Вы просто ему не нравитесь: вся правда о мужчинах Курс выживания для подростков Психология шизофрении Веселая таблица умножения Мотивация и мотивы Грани Агни Йоги. Том 2 В поисках Города Богов. Том 1.Трагическое послание древних. О чем думает ваша собака Гипноз. Самоучитель Самоучитель по развитию интуиции Черная Луна в Знаках: демоны внутри нас Нет диетам, или Простой путь к снижению веса Как обойти блокировку сайта Под знаком индиго Пол и характер Руководство богатого папы по инвестированию Психология и педагогика Магия: привлекаем любовь и счастье Патопсихология Крах теории эволюции НЛП. Техники россыпью Улучшение зрения без очков по методу Бейтса
Просмотреные книги
Как найти и скачать в Интернете любые файлы А я был в Компьютерном Городе

Читалка - Знак бяды


зусім іхняя, таксама як і чорная рахманая кароўка, не дужа, праўда, малочная, але маладая. Наперадзе было вольнае жыццё з безліччу клопатаў, цяжкой працай, але без прынукі, жыццё, дзе ўсё благое і добрае будзе залежаць толькі ад іх дваіх з Пётрам і ні ад каго болей. Гэта так радавала, узносіла аж пад самае неба ў шчасці, ад прадчування якога часам яна аж скаланалася — не верылася нават, што так усё павярнулася. То была ўдача, якую можна было хіба што сасніць.

Калі б толькі побач у хаце як жывы дакор ім не сядзеў днямі, саставіўшы з ложка ногі, ссохлы, лысы, раздушаны жыццём і няшчасцем стары.

Неяк яна не стрывала і ўвечары, управіўшыся са скацінай, сказала Петраку, што трэба пагаварыць з Яхімоўскім, што так нягожа, яны ж з ім столькі жылі ў добрасці і згодзе, без сваркі, а цяпер… Зноў жа трэба сказаць, што іхняй віны тут няма, што так павярнула ўлада, што тыя дзве дзесяціны ім далі, але яны іх не прасілі. Узялі, праўда, але калі б не ўзялі яны, дык бы аддалі іншым — ці мала галыцьбы на свеце. Трэба было неяк паддобрыцца да Яхімоўскага, каб не злаваў, а жыць — хай жыве ў хаце, яны пераб'юцца ў істопцы, пакуль не агораюць як-небудзь якую сваю хаціну. Як устануць на ногі. Яна ж будзе глядзець старога, няўжо ж за ягоную ласку яна не аддзячыць яму на яго ж зямлі!

Пятрок пакрактаў, не хацеў, адчуваў няёмкасць, але мусіў пайсці ў хату, і яна пачала ўслухоўвацца з сянец у не дужа ахвочую іх гаворку. Але хіба гэты Пятрок што зробіць як трэба — ён пачаў дужа здалёку, і гадзіну яны гаварылі пра іншае, успаміналі колішняе жыццё за царом, парадкі ў мястэчку і розныя навакольныя здарэнні ў лесе, на паляванні. Тады, выцершы фартухом рукі, Сцепаніда таксама сунулася цераз парог. Нешта адчуўшы, пан Адольф надзеў у рукавы свой чорны кафтан і зашпіліўся на ўвесь рад гузікаў. Яна прысела на лаве каля парога, а ён, крэкчучы, умасціўся ў старасвецкае дубовае крэсла насупраць вялікага цьмянага люстэрка ў прасценку.

— Даруйце нам, пане Адоля, — сказала Сцепаніда, як ён паправіў

полы кафтана і склаў на каленях худыя рукі.

— Пан Езус даруе, — сказаў Яхімоўскі і строга, працягла паглядзеў у парог.

— Вы ж ведаеце, мы не самі. Ці ж мы прасілі? Нам далі.

— Але ж вы не адмовіліся…

— Ну як жа адмовіцца, пане Адоля? Аддалі б яшчэ каму. Вунь Ганчарыкам нічога не дасталося.

Здаецца, яна сказала трапна, Яхімоўскі хвіліну змоўчаў, мусіць, не ведаючы, як адказаць ёй. Толькі пасля вымавіў цвёрда, нібы прысуд:

— Цёнгле быў грэх квапіцца на чужое. На чужым і дармовым шчэнсця не бэндзе. Мне шкада вас.

Яны прымоўклі на парозе, а ён неяк задуменна ці роспачна ківаў голай і жоўтай, як касціна, галавой, думаў што ці дакараў іх моўчкі. Гэтыя яго словы — не пра сябе, а пра іх — неяк дужа кранулі трывогаю Сцепаніду, і яна зараз жа адчула нейкую благую праўду ў іх і замаркоцілася.

— Але ж нічога не зробіш, — сказаў ён пачакаўшы. — Я не жычу вам блага, хай Езус, Марыя памогуць вам…

— Дык дзякуй за тое, — сказала Сцепаніда амаль расчулена.

Гэта было галоўнае — каб ён не затаіў на іх крыўды, не пажадаў благога, з астатнім яны як-колечы саўладалі б. У іх быў конь, была гаспадарка, у свірне пакінулі ім насення, каб абсеяць ярыной іх дзесяціны, можа, яшчэ застанецца і ячменю на крупы ці гароху на суп. Бульбы ў гаспадарцы хапала, было два кублы сала — з восені ашчаджалі для парабкаў у пільніцу, цяпер парабкаў тут болей не будзе. Ужо яны б яго пракармілі, гэтага старога, як родзіча-кутніка, як дзеда. Бог з ім! Ці яны хацелі яму злога!

Тым часам капрызлівая, з халадамі, вясна доўжылася ледзь не да Вялікадня, і толькі пасля памалу, бы нерашуча, запознена пачало цяплець. На Юр'еў дзень дык стала і зусім цёпла, і, устаўшы раненька, Сцепаніда з Петраком па старадаўнім звычаі пайшлі ў хлеў. Некалі ў гэты дзень выганялі скаціну на пашу, але цяпер выганяць не было куды: апроч шэрай свінухі, на пожнях яшчэ не нарасло нічога. Пятрок стаяў у дзвярах, а Сцепаніда рэштаю прыпасенай з Грамніц абхадной свечкі нацерла карове падгрудак — ад злога духу і каб

была малочнай улетку, а Пятрок, запаліўшы пучок сухой евангельскай траўкі, старанна акурыў хлеў, каровіна і кабыліна стойлы — так было заведзена здаўна і так заўжды рабілі на хутары. Калі яшчэ пацяплела к паўдню, парабіўшы, што трэба было, ля хаты, Сцепаніда дастала з палічкі свянцоныя галінкі вярбы, завязала ў хусцінку кавалак прыхаванага з Вялікадня куліча. Чысцей апрануўшыся, яны ўдваіх пайшлі на агледзіны поля, якое цяпер добра парыла пад ласкавым сонцам — чакала ратайскага плуга.

Найперш пачалі з азіміны ля сасонніку, дзе ўжо ярка зелянела прадаўгаватая ніўка ад самага рова паўз хутарскі гарод і будынкі. Пятрок ішоў наперадзе і трохі стрымана ўсміхаўся ў коратка падстрыжаныя вусікі. Быў ён тады не так сабе і малады, але і не стары — што сорак гадоў для мужчыны? А ўсміхаўся зноў ад тае ж неспадзяванай іх радасці: ішоў на хутар, лічы, прымаком і парабкам, а во стаў гаспадаром і азірае свае палеткі. Канешне, ён разумеў, што з дзвюх дзесяцін не забагацееш, але, можа, як пражывеш з свайго хлеба. Трохі баяўся, каб праз гэтую зіму і асабліва халодную, зацяжную вясну не падупала азіміна, але, здаецца, благое іх абышло — жытнёвая рунь ужо аправілася ад замаразкаў і яркім аксамітам зелянела на ўсім прасцягу. Праўда, ніжэйшая мясціна каля дарогі была яшчэ цемнаватая, мабыць, прымокла ад доўгай вады, Пятрок саступіў з узмежка і нагнуўся, каб вырваць каліўка, паглядзець карэньчык. Але толькі ён памкнуўся да абвялага ніцага парастка, як згледзеў у зліплых глыжах нешта шэранькае, бы камочак чаго чужога, і пальцы яго міжвольна паднялі з зямлі за растапыранае крыльца маленькую шэрую птушачку. То быў жаўраначак, мабыць, з тых небаракаў, што ашукаліся першай абяцанкай вясны і паплаціліся жыццём за сваю заўчасную песню.

— Глянь, Сцёпа…

Сцепаніда падбегла да Петрака па ўзмежку і расчулена пераняла з ягоных рук небараку-птушачку, раскіданыя крыльцы якой без сілы абвіслі ў паветры, таксама як і галоўка з маленькай разяўленай дзюбкай.

— Божа… Пятрок! Што ж гэта?.. Гэта ж кепска…