Категории
Ваши книги
Книги которые читаете
Синдром стога сена Величайший в мире торговец Маленькая ручка Как заставить мужчину слушать, а женщину молчать Мотивация и мотивы Я вас жду Гипноз. Самоучитель Самоорганизация по принципу „изнутри наружу“. Система эффективной организации пространства, предметной среды, информации и времени Поцелуй бабочки Язык жестов - путь к успеху Отношение определяет всё! Мои посмертные приключения Как выжить в зоне. Советы бывалого арестанта Гипноз и самогипноз. 100 секретов вашего успеха С компьютером на ты. Самое необходимое Секреты о мужчинах, которые должна знать каждая женщина Самоучитель Skype. Бесплатная связь через Интернет Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Тайна гибели группы Дятлова. Документальное расследование Радость воспитания. Как воспитывать детей без наказания Веселая таблица умножения Кузькина мать. Хроника великого десятилетия Занимательная физика отношений Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Искусство торговли по методу Сильва Язык телодвижений Том 1. Введение в астрологию Психологическое айкидо Об интеллекте Обретите здоровье, богатство и счастье, используя силу подсознания Целебная система бесслизистой диеты Полынь-трава Юридическая психология Тайный знак Железная дорога Максимальный риск Измени свое сознание - изменится твоя жизнь Привычки на миллионы долларов Я пережила Освенцим Психопатология. Том 2 Тренинг динозавров. Забытые секреты силы и развития тела. Сердце света Бхагавадгита Тайный соблазн Сила ведьм Практический аудит: учебное пособие Обида 5 языков любви Рассвет страсти Самоанализ Свобода Шамана Мои пятнадцать редакторов (часть 2-я) Настоящий мачо Дети с небес Чем действительно является Amway? Заговоры печорской целительницы Марии Федоровской Менталист. Настольная книга развития сверхспособностей сознания Психология шизофрении Сказать жизни Да 22 закона создания брэнда Черемша Опыт дурака, или путь к прозрению Инопланетные цивилизации Атлантиды Этика блядства Подсознание может всё! Хрестоматия по конфликтологии У подножия старого замка Протоколы колдуна Стоменова Женщины, которые любят слишком сильно Травматология любви Непобедимый интроверт Кирпичи Идеальная химия Вещи в теле Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Секрет абсолютно женственности Ожидание друга, или признания подростка Музыка простыней. Раскрывая секреты сексуальной близости в браке Дети Индиго Вы просто ему не нравитесь: вся правда о мужчинах Школа красоты для стервы Путь программиста: от 100$ до 10000$ в месяц Формулы денег Нет диетам, или Простой путь к снижению веса Непознанный Мир Веры Око возрождения - древний секрет тибетских лам Счастливее Бога: Превратим обычную жизнь в необыкновенное приключение Простор Чеченский капкан Священная кровь Послы Млечного Пути Тайм менеджмент. Искусство планирования и управления своим временем и своей жизнью Прыжок в ледяную воду Учебник логики Метод Ключ в борьбе со стрессом Поспешное замужество Вопрос времени Женские заговоры на любовь, здоровье и счастье Крайон. Большая книга медитаций. Послания от Источника В городе Сочи темные ночи (сборник) Улучшение зрения без очков по методу Бейтса В поисках Города Богов. Том 1.Трагическое послание древних. Знак бяды Пленница волка Мне всегда везет! Символы фэн-шуй для вашего дома Дети с небес Внешность - это не главное! Первые шаги с Windows 7. Руководство для начинающих Знаки зодиака или астрология с улыбкой Учение дона Хуана Крах теории эволюции Допрос Грани Агни Йоги. Том 2 25 золотых правил, которые должна знать каждая женщина Магия: привлекаем любовь и счастье Эго, голод и агрессия Крушение Техники холодных звонков, которые действительно работают Неписаный кодекс везунчика. Как стать баловнем судьбы Апокалипсис 2012 или Пророчества Майя Юридическая психология Путешествие души Сто лет спустя… (фанфик) После заката с негодяем Дорога к дому Убийственные оргазмы Меняю себя! Селф-коучинг Общаться с ребенком. Как? Я так и знал! Теория ограничений для розничной торговли Судьба (книга вторая) Путешествие Демокрита Язык телодвижений Самоучитель по развитию интуиции Всеобщая теория всего Вульфен Психодрама крупным планом. Анализ терапевтических механизмов Беседы с Богом (необычный диалог). Книга 1 Ночь без права сна Свобода от известного Психология шизофрении Путь Дзэн Восхитительный Бхагавадгита Учебник магии Усовершенствуйте свою память Эмоциональный шантаж Сыроедение Свидание красавицы с чудовищем [любительский перевод] Инцест Моя история Мечта Аферистка. Дело Тимошенко Выходы из тела. Управление реальностью Как стать богатым за один год Руководство к просветлению для ленивых Грани Агни Йоги. Том 1 02_Путь Иисуса 10 секретов любви Черная Луна в Знаках: демоны внутри нас Невеста по найму Скорочтение со скоростью света Настольная книга стервы Слепая сова 7 вещей, о которых он вам никогда не расскажет Веселая таблица умножения Библиотекарша Хакеры сновидений Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Сила позитивного мышления Один в океане Анастасия Легкий способ бросить пить Трах-тебе-дох. Рассказ второй. Аморилес Чем действительно является Amway? Мой сексуальный телохранитель Сэнсэй. Исконный Шамбалы Гипноз для начинающих Общаться с ребенком. Как? Алхимик Лечебная пирамидка. Что это такое? Коактивный коучинг Мастер и Маргарита - за Христа или против? Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Тайная доктрина. Том 1 Сто лет спустя… [Фанфик] Курс выживания для подростков Детство (Повесть) Домашнее холотропное дыхание Опыт дурака, или путь к прозрению НЛП. Техники россыпью Зелень для жизни Свобода от известного Как обойти блокировку сайта Палач Социальная психология Руководство богатого папы по инвестированию Архетип и символ Записки командира штрафбата О характерах людей Энергия воды Ходячая катастрофа О чем думает ваша собака Их невинная пленница Жизнь и Учение мастеров Дальнего Востока Психология и педагогика 99 франков Патопсихология Пол и характер Путь художника. Ваша творческая мастерская Под знаком индиго Как стать владельцем своего магазина, не слезая с дивана
Просмотреные книги
Как найти и скачать в Интернете любые файлы А я был в Компьютерном Городе

Читалка - Знак бяды


Васіль Быкаў Знак бяды

Час і людзі не шмат чаго пакінулі ад колішняй хутарской сядзібы, рэшткі якой спакваля праглынула зямля і развеяў вецер. Дзе-нідзе толькі выглядвалі на паверхню яе скупыя адзнакі: вуглавы камень падмурка, прытаптаны бугор бітай цэглы ды дзве гранітныя прыступкі каля былога ўвахода ў сені. Прыпарожныя гэтыя камяні ляжалі на тым самым месцы, што і сто год назад, і дробныя рудыя мурашы, якія недзе паблізу аблюбавалі сабе прыстанішча, дзелавіта снавалі па ніжняй прыступцы. Алешнік з рова, адхапіўшы добрую частку хутарскога поля, падступіў да самай сядзібы, на месцы істопкі па-царску разросся густы куст шыпшыны сярод буйных зараснікаў дзядоўніку, крапівы і малінніку. Ад калодзежа нічога не засталося, зруб, пэўна, згніў або яго расцягалі людзі, вада, апынуўшыся без патрэбы, знікла ў глыбіні зямлі. На рагу колішняй хаты неўпрыцям вылезла з пустазелля калючая дзічка-груша — можа, парастак ад колішніх груш-спасовак, а можа, выпадковая самасейка, занесеная з лесу птушкамі.

З дарогі, ад гасцінца, мала што выдавала тут былую сядзібу, хіба што адна з дзвюх ліп, якія колісь раскашавалі абапал варотцаў на ўездзе. Другой даўно не было, а гэтая, што засталася, мела жахлівы выгляд: абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакаватым камлём, у якім зеўрала шырокая шчыліна дупла, яна незразумела як трымала на сабе некалькі тоўстых галінастых сукоў. Птушкі, якія часам прыляталі з лесу, чамусь ніколі не апускаліся на яе голле, лепей садзіліся на рослы алешнік побач. Вароны, магчыма, памяталі нешта, а можа, сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды. Зрэшты, знак гэты ляжаў тут на ўсім: на скупых рэштках сядзібы, зарасніках дзядоўніку і крапівы, якія буйна раскашавалі ў спакоі, на самазадаволенай непрыступнасці калючай шыпшыны і нават мізэрнай, з пакручастым голлем дзічцы. І толькі маладая тоненькая ліпка, што зусім нядаўна выкінула да сонца лічаныя свае лісточкі, у сваёй безабароннай адвазе здавалася

госцяй з іншага свету, увасабленнем надзеі і другога, інакшага, жыцця.

Напэўна, усё астатняе належала тут мінуламу, скаронаму тленам і небыццём.

Усё, апроч непадуладнай часу, цярплівай і негаваркой чалавечай памяці, надзеленай спрадвечнаю здольнасцю ператвараць мінулае ў цяперашняе, звязваць сучаснае з будучым.

1

З цярплівай ненасытнасцю карова скубла воглую зранку траву, як заўжды, мерна тупаючы сваім звыклым шляхам: каля гасцінца, па зарослай быльнягом канаве, невысокім прыдарожным адхоне, пасля цераз травяністы лапік ля белага, бы ўкормлены парсюк, валуна і далей да самага ўзлеску, што шырокай дугой ахопліваў палявы грудок з хутарам. Сцепаніда ведала, што на ўзлеску карова паверне ад дарогі ўбок — цераз пагорак да Баранняга Логу, і там ужо трэба глядзець пільней, каб не шмыганула куды далей з воч. Бабоўка на тое была спрытнюга, і не зважай, што пярэстая — белыя плямы па чорным, — а калі згубіцца, дык пабегаеш, шукаючы па хмызняках. Але гэта там, далей на ўзлеску, а тут дзецца ёй не было куды: невысокая насыпка дарогі ды голы прасцяг бульбянішча — тут можна і пасядзець у спакоі. І Сцепаніда прысланілася клубам да гладкага бока валуна, шчыльней саставіла ў траве босыя ногі і не пільна нават глядзела на тую Бабоўку.

Было не сцюдзёна, трохі зябкавата нагам у воглай траве і ветрана. Неба спрэс усцілалі хмары, сонца не паказвалася ад рання. Зрэшты, цяпер з яго не шмат і карысці, таго восеньскага сонца, хіба было б весялей, калі б яно на якую гадзіну выбавілася з-за хмар. А так шэрае непрытульнае поле захлыналася ў ветраным шолаху быльнягу ды ўкарэлага каліўя бульбоўніку на шырокай пагоркавай ніве; міжвольна карцела адвярнуцца ад ветру, тужэй захінуць полы ватоўкі і не кратацца. Поруч, на гасцінцы, як і заўжды апошнія тыдні, было ціха, пустэльна, цяпер тут амаль не ездзіў ніхто і не хадзіў. Калі часам і трапляўся які хадок, дык болей уранку, — якая-небудзь кабеціна з суседняй вёскі па невялікай патрэбе ў мястэчка. Гэтая ціша на гасцінцы спярша

аж бянтэжыла Сцепаніду, асабліва пасля таго, як тут гуло, раўло і стагнала ад машын, падводаў, гармат, а таксама безлічы войска, што валам валіла адтуль, ад граніцы, на ўсход. Здавалася, вялікаму таму гармідару не будзе канца, а з ім не скончыцца і турботны неспакой на хутары. Ведама ж, прыдарожная сядзіба — усім пад рукой і навідавоку. Сцепаніда з Петраком збіліся з ног, спатыкаючыся і пасабляючы, чым было можна, усім, што заязджалі, забягалі, спыняліся, каб напіцца, перадыхнуць у спякоту пад ліпамі, а то пераабуцца ці папытаць дарогу. Толькі неяк пад вечар на гасцінцы стала вальней, рух парадзеў, гатовы зусім прыпыніцца, чырвонаармейцы пачалі паварочваць у поле абапал дарогі і разышліся ўпоперак па бульбоўніку. Два камандзіры, што конна завіталі на хутар, нешта доўга разглядалі на карце, а іхні баец-канавод папытаўся ў яе вядра, каб напаіць коней, і, аддаючы, сказаў, што тут будзе бой, заставацца на хутары нельга. Дужа напалохаўшыся тады, Сцепаніда забратала Бабоўку і падалася расцяробамі ў Баранні Лог. На сядзібе ўсё ж застаўся Пятрок — сядзібу нягожа было пакідаць без нагляду. Трываючы вялікі страх, Сцепаніда пераседзела ў бярэзніку ноч і палову наступнага дня, але бою не было чуваць, только паўднём угары паявіліся самалёты і здрыганулася зямля, дзесьці забахала, засакатала і ў небе за логам паўстаў шэры слуп дыму, нешта там загарэлася. Спакваля, ачуняўшы ад першага страху, яна сцяміла, што гэта далёка, усё на тым жа гасцінцы ці, можа, нават далей, у мястэчку. Адвячоркам усё тое прыціхла, нібы і не пачыналася, яна трохі счакала яшчэ, а пасля боязна павалаклася з каровай да хутара, не ведаючы нават, ці ўбачыць што ад свайго жытла, ды і Петрака таксама. Але хутар, як заўжды, ціха стаяў сабе наводдалек ад дарогі пад старымі ліпамі, а на падворку, вылезшы з пограба, тупаў з саломай у барадзе яе Петрачок. Знаёмы дымок ад яго самакруткі струменіў цераз паркан па ветры.

Той ноччу чырвонаармейцы пакінулі на бульбяным пагорку недакапаную крывуляку-траншэю і некуды сышлі