Категории
Ваши книги
Книги которые читаете
Знак бяды Самоорганизация по принципу „изнутри наружу“. Система эффективной организации пространства, предметной среды, информации и времени Знаки зодиака или астрология с улыбкой У подножия старого замка Измени свое сознание - изменится твоя жизнь Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Я так и знал! Теория ограничений для розничной торговли С компьютером на ты. Самое необходимое Метод Ключ в борьбе со стрессом Радость воспитания. Как воспитывать детей без наказания Секрет абсолютно женственности Опыт дурака, или путь к прозрению Отношение определяет всё! Как заставить мужчину слушать, а женщину молчать 99 франков Юридическая психология Гипноз и самогипноз. 100 секретов вашего успеха Сказать жизни Да Тайм менеджмент. Искусство планирования и управления своим временем и своей жизнью Подсознание может всё! Ночь без права сна Травматология любви Энергия воды Вопрос времени Коактивный коучинг Трах-тебе-дох. Рассказ второй. Аморилес 25 золотых правил, которые должна знать каждая женщина Опыт дурака, или путь к прозрению Тайна гибели группы Дятлова. Документальное расследование В городе Сочи темные ночи (сборник) Менталист. Настольная книга развития сверхспособностей сознания Привычки на миллионы долларов Слепая сова Тренинг динозавров. Забытые секреты силы и развития тела. Невеста по найму Кузькина мать. Хроника великого десятилетия Свобода от известного Свобода от известного Палач Том 1. Введение в астрологию Путь Дзэн Первые шаги с Windows 7. Руководство для начинающих Как выжить в зоне. Советы бывалого арестанта Этика блядства Простор Усовершенствуйте свою память Сто лет спустя… (фанфик) Меняю себя! Селф-коучинг Кирпичи Я вас жду Восхитительный Инцест Их невинная пленница Эмоциональный шантаж Библиотекарша Инопланетные цивилизации Атлантиды Вульфен Путешествие Демокрита Путь художника. Ваша творческая мастерская Рассвет страсти Чем действительно является Amway? Детство (Повесть) Самоучитель по развитию интуиции Неписаный кодекс везунчика. Как стать баловнем судьбы Как стать богатым за один год Под знаком индиго Убийственные оргазмы Железная дорога Школа красоты для стервы Язык жестов - путь к успеху Учебник магии Практический аудит: учебное пособие Крушение Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Допрос Учение дона Хуана Мои посмертные приключения Дети с небес Сердце света Сыроедение Мастер и Маргарита - за Христа или против? Счастливее Бога: Превратим обычную жизнь в необыкновенное приключение Поспешное замужество Путешествие души Идеальная химия Нет диетам, или Простой путь к снижению веса Чеченский капкан Тайный знак Сила позитивного мышления Священная кровь Женщины, которые любят слишком сильно Крайон. Большая книга медитаций. Послания от Источника Лечебная пирамидка. Что это такое? Формулы денег После заката с негодяем 02_Путь Иисуса Непобедимый интроверт 22 закона создания брэнда Один в океане Секреты о мужчинах, которые должна знать каждая женщина Магия: привлекаем любовь и счастье Сила ведьм Самоучитель Skype. Бесплатная связь через Интернет О чем думает ваша собака Мои пятнадцать редакторов (часть 2-я) Судьба (книга вторая) Свидание красавицы с чудовищем [любительский перевод] Обретите здоровье, богатство и счастье, используя силу подсознания Занимательная физика отношений Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Психология шизофрении Алхимик Прыжок в ледяную воду Непознанный Мир Веры Учебник логики Легкий способ бросить пить Женские заговоры на любовь, здоровье и счастье Выходы из тела. Управление реальностью Записки командира штрафбата Психология шизофрении Свобода Шамана Максимальный риск Пленница волка Психопатология. Том 2 Общаться с ребенком. Как? 10 секретов любви Тайный соблазн Психодрама крупным планом. Анализ терапевтических механизмов 5 языков любви Анастасия Грани Агни Йоги. Том 1 Синдром стога сена Бхагавадгита Ходячая катастрофа Курс выживания для подростков Аферистка. Дело Тимошенко Око возрождения - древний секрет тибетских лам О характерах людей Черемша Моя история Зелень для жизни Архетип и символ Скорочтение со скоростью света Величайший в мире торговец Обида Психологическое айкидо Поцелуй бабочки Музыка простыней. Раскрывая секреты сексуальной близости в браке Тайная доктрина. Том 1 Всеобщая теория всего Мой сексуальный телохранитель Я пережила Освенцим Мне всегда везет! Символы фэн-шуй для вашего дома Путь программиста: от 100$ до 10000$ в месяц Веселая таблица умножения Мечта Вещи в теле Социальная психология Настоящий мачо Самоанализ Протоколы колдуна Стоменова Техники холодных звонков, которые действительно работают Целебная система бесслизистой диеты Ожидание друга, или признания подростка Бхагавадгита Руководство к просветлению для ленивых Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Маленькая ручка Настольная книга стервы Как стать владельцем своего магазина, не слезая с дивана Жизнь и Учение мастеров Дальнего Востока Об интеллекте 7 вещей, о которых он вам никогда не расскажет Вы просто ему не нравитесь: вся правда о мужчинах Послы Млечного Пути Веселая таблица умножения Язык телодвижений Юридическая психология Сэнсэй. Исконный Шамбалы Психология и педагогика Как обойти блокировку сайта Искусство торговли по методу Сильва Беседы с Богом (необычный диалог). Книга 1 Эго, голод и агрессия Полынь-трава Дети с небес Черная Луна в Знаках: демоны внутри нас Заговоры печорской целительницы Марии Федоровской Чем действительно является Amway? Крах теории эволюции Пол и характер Общаться с ребенком. Как? Внешность - это не главное! Апокалипсис 2012 или Пророчества Майя Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Дети Индиго Хрестоматия по конфликтологии Дорога к дому Сто лет спустя… [Фанфик] Язык телодвижений Руководство богатого папы по инвестированию Домашнее холотропное дыхание Гипноз для начинающих В поисках Города Богов. Том 1.Трагическое послание древних. Гипноз. Самоучитель Мотивация и мотивы НЛП. Техники россыпью Патопсихология Грани Агни Йоги. Том 2 Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Хакеры сновидений
Просмотреные книги
Как найти и скачать в Интернете любые файлы А я был в Компьютерном Городе

Читалка - Знак бяды


Гуж выскачыў з сянец адзін.

— Так, садзіся! — крыкнуў ён Каландзёнку. — Часу мала.

Каландзёнак, аднак, перш чым сесці на свайго панурага коніка, падвёў Петрака да варотцаў пад ліпамі і віскнуў:

— Марш! Туды! — і махнуў да гасцінца.

Пятрок пастаяў, сцюжа і воглы вецер трохі далі яму аддыхацца, і ўпершыню пасля запальчывага ўзрушэння з'явілася страхавітая думка: куды? Куды яны яго павядуць? Яны там абодва паўскоквалі на коней без сёдлаў, выязджалі з падворка, а ён стаяў у варотцах і не мог ступіць з месца. Чаго ён добраахвотна пойдзе за імі на свае пакуты, хай забіваюць тут, на парозе ягонага жытла, навошта яшчэ напаследак дагаджаць ім…

— Ну, марш!

— А не пайду. Забівайце…

— Як гэта — не пайду? — шчыра здзівіўся Гуж, гоцаючы вакол яго на кані. — Я табе задам такога «не пайду», што ты пабяжыш як падсмалены.

І ён злосна выцяў Петрака хварасціной па галаве — як варам апякло лысіну, Пятрок хіснуўся, але ўстаяў на нагах.

— Не пайду, нячысцікі! Хоць што хочаце, не пайду!

У ім зноў узнялася і падхапіла яго гняўлівая хваля крыўды і роспачы, яна дала яму сілы, і ён рашыў не здавацца. Адсюль ён нікуды не пойдзе, калі забіваць, дык хай забіваюць тут.

Гуж пакруціўся з канём па дарожцы, мабыць, не ведаючы, што рабіць з гэтым старым няўломкам, але болей не біўся, крыкнуў Каландзёнку:

— Вярніся, зірні там якую вяроўку.

«Звяжуць? Павесяць? Хай! Абы не ісці нікуды. Хай смерць, але дома», — горка думаў Пятрок, зусім ужо гатовы да смерці. Сцепаніды ён так і не ўбачыў, можа, яны забілі яе…

— Не хацеў па-харошаму — вісець будзеш, — прыгразіў Гуж, седзячы перад ім на кані. Доўгія ногі яго ў гразкіх ботах нізка боўталіся пад конскім брухам. — За аскарбленне паліцыі. І фюрара.

«Хай! Хай. Чым такая жысць — хай!» — думаў Пятрок, ужо не адказваючы яму. Ён ужо не азіраўся нават на сваю сядзібу і на падворак, ён думаў, што літасці ў іх не папросіць, як бы кепска яму ні зрабілі. Абы толькі стрываць, абы не доўга трываць…

— Рукі! Рукі! — віскнуў над вухам

Каландзёнак і, не чакаючы, калі ён паслухаецца, сам ухапіў адну руку, другую, склаў іх на жываце і пачаў скручваць канцом вяроўкі. Пятрок чуў, як ён напружваецца, сапе, схіліўшыся да яго, і не супраціўляўся, толькі пазіраў на вяроўку і думаў: во куды прыгадзілася! То былі ягоныя лейцы. Тады, пры калектывізацыі, старыя аддаў з канём у калгас, а навейшыя прыхаваў у істопцы, часам навязвалі на іх карову, што-небудзь увязвалі на возе, а болей яны віселі на тоўстым цвіку ў сенях. Цяпер імі вяжуць ягоныя рукі. Спатрэбіліся.

Урэшце Каландзёнак завязаў тугі вузел на ягоных руках, другі канец вольна раскінуў у доле па стаптанай капытамі і развернутай аўтамабільнымі коламі дарозе, і Пятрок аж здзівіўся: нашто? Але тут жа стала ўсё зразумела — з другім канцом у руках паліцай узлез на каня.

— Пайшоў! Быстра! — скамандаваў Гуж, не ад'язджаючы, аднак, ад яго. Ад'ехаў адзін Каландзёнак, лейцы на гразі распрасталіся, напяліся і дужа тузанулі яго за рукі. — Быстра, сказаў!!!

Гуж зноў секануў яго дубцом па галаве, якую наскрозь працяў боль. Каб не ўпасці, Пятрок змушаны быў пабегчы на гэтай вяроўчыне за Каландзёнкам, які нагамі штурхаў у бакі каня, а Гуж з дубцом у руках паганяў яго ззаду.

— Быстра! Быстра, стары бальшавіцкі корч!

Пятрок не паспяваў, спатыкаўся, кідаўся ў бакі, апоркі вязлі ў гразі, але ўпасці цяпер на дарогу было б яшчэ горш. І ён бег, сігаў, тузаўся на вяроўцы, якая рвала скуру на ягоных руках і цягнула, валакла яго да гасцінца. Твар ягоны зноў замакрэўся ад слёз, якія няспынна студзіў пругкі вецер, што парывіста дзьмуў насустрач.

— Нячысцікі! Гадаўцы! — захлынаючыся ветрам, крычаў Пятрок. — Але пачакайце! Мой Федзька прыйдзе! Сын мой прыйдзе… Ён вам пакажа… Не думайце… Федзька прыйдзе!..

22

Пятрок знік, прапаў з гэтага свету, як і для яго прапалі гэты хутар, роў, Сцепаніда, іхнія дзеці Фенька і Федзя — прапаў цэлы свет. І засталіся, можа, успаміны, калі яшчэ было каму ўспомніць ягоныя жыццёвыя пакуты, дробныя і вялікія клопаты. Адны

з іх і ён бы не прамінуў забыць — навошта было травіць душу кепскім ці непрыгожым, што назбіралася за жыццё, другое ж хацеў бы помніць. І хацеў, каб трохі помнілі людзі, можа, што згадзілася б і для іх. Бо былі ў тым перажытым разам з горыччу і нейкая непазнаная слодыч, аддалены гук жыцця, а можа, і само жыццё — хто скажа?

…Снег тады валіў тыдзень ад самых Калядаў, а за тры дні да Вадохрышча ўсчалася завея, якой тут не зналі ці не з сатварэння свету. Снегу намяло поўны двор, дзён колькі неяк было вылезці з хаты. Але ж трэба было прынесці вады, прыдбаць дроў, дагледзець скаціну, і Пятрок перш чым адчыніць дзверы ў хлеў, кожны раз мусіў адкопваць іх, каб як прашчаміцца ўнутр. Праз паўгадзіны, аднак, ад яго адкопанак не заставалася і следу — спрэс у двары грувасцілася некранутая тоўшча тугога, спрасаванага ветрам снегу.

Той дзень, праўда, зверху не сыпалася — болей мяло нізам, надзьмула на падворку даўгую хрыбціну-гурбу — ад дрывотні да самых варотаў хлява, крыху меншую — ля калодзежа і пад тынам. Калодзежны зруб апынуўся ўпоравень з долам, Пятрок ледзьве дабраўся да яго з вядром, але зачарпнуць вады не было як: у зрубе чарнелася вузенькая, бы нара, дзірка-адтуліна. Пятрок пра сабе вылаяўся. Настрой яго быў і без таго кепскі: у хаце толькі што пасварыўся з жонкай — усё праз клопат аб хлебе. Хлеб Сцепаніда ашчаджала, можа, праз меру, дамешвала ў яго бульбу і вотруб'е, і той хлеб ужо неяк стала ўзяць у рот. Хоць, ведама, яна мела на тое прычыну — жыта ў засеку засталося не болей мяшка, а да вясны і першай травы было не меней чатырох месяцаў. Як было не ашчаджаць? Неяк адагнаўшы ад сябе звыклы той клопат, Пятрок прычапіў да калаўрота вядро, але вядро адразу засела ў цеснай снегавой нары, не дастаўшы вады. Тады ён азірнуўся, каб папіхнуць яго чым, якой жэрдкай з плота, ды так і знерухомеў над замеценым зрубам. Цаліком па дашчэнту зараўнянай дарожцы з гасцінца прабіраліся тры цёмныя постаці — марудна ішлі пад вецер, угнуўшы галовы і, мусіць, ступаючы ў сляды пярэдняга