Категории
Ваши книги
Книги которые читаете
Тайм менеджмент. Искусство планирования и управления своим временем и своей жизнью Травматология любви Черная Луна в Знаках: демоны внутри нас Кузькина мать. Хроника великого десятилетия Путь Дзэн Мечта Формулы денег Занимательная физика отношений Юридическая психология Психологическое айкидо Знак бяды Язык телодвижений Тайный знак Алхимик Психология шизофрении Непознанный Мир Веры Записки командира штрафбата Практический аудит: учебное пособие Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Эмоциональный шантаж Сила ведьм Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Самоорганизация по принципу „изнутри наружу“. Система эффективной организации пространства, предметной среды, информации и времени Мои посмертные приключения 02_Путь Иисуса Юридическая психология Вульфен Меняю себя! Селф-коучинг Отношение определяет всё! Кирпичи Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Вопрос времени Руководство к просветлению для ленивых Дети Индиго Анастасия Путь программиста: от 100$ до 10000$ в месяц Веселая таблица умножения Секреты о мужчинах, которые должна знать каждая женщина Я так и знал! Теория ограничений для розничной торговли С компьютером на ты. Самое необходимое Мне всегда везет! Символы фэн-шуй для вашего дома Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Самоучитель Skype. Бесплатная связь через Интернет Подсознание может всё! Чем действительно является Amway? Мотивация и мотивы Тайная доктрина. Том 1 Целебная система бесслизистой диеты Первые шаги с Windows 7. Руководство для начинающих Школа красоты для стервы Неписаный кодекс везунчика. Как стать баловнем судьбы Гипноз и самогипноз. 100 секретов вашего успеха Измени свое сознание - изменится твоя жизнь Моя история Самоанализ Самоучитель по развитию интуиции Учебник логики Как заставить мужчину слушать, а женщину молчать Поцелуй бабочки Я вас жду Том 1. Введение в астрологию Крайон. Большая книга медитаций. Послания от Источника О характерах людей Привычки на миллионы долларов Тайный соблазн Грани Агни Йоги. Том 2 Простор Лечебная пирамидка. Что это такое? Музыка простыней. Раскрывая секреты сексуальной близости в браке Настольная книга стервы Этика блядства Дорога к дому Инопланетные цивилизации Атлантиды Черемша Грани Агни Йоги. Том 1 Заговоры печорской целительницы Марии Федоровской Коактивный коучинг Дети с небес Дети с небес Женские заговоры на любовь, здоровье и счастье Выходы из тела. Управление реальностью Как выжить в зоне. Советы бывалого арестанта Трах-тебе-дох. Рассказ второй. Аморилес Язык жестов - путь к успеху Техники холодных звонков, которые действительно работают Нет диетам, или Простой путь к снижению веса Учебник магии Полынь-трава Один в океане Пленница волка Маленькая ручка Энергия воды Бхагавадгита Сто лет спустя… [Фанфик] Сто лет спустя… (фанфик) Сердце света Детство (Повесть) Беседы с Богом (необычный диалог). Книга 1 Психопатология. Том 2 Их невинная пленница Всеобщая теория всего Секрет абсолютно женственности Слепая сова Протоколы колдуна Стоменова Тайна гибели группы Дятлова. Документальное расследование Настоящий мачо Железная дорога Судьба (книга вторая) Искусство торговли по методу Сильва Об интеллекте Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Женщины, которые любят слишком сильно Непобедимый интроверт Сила позитивного мышления Синдром стога сена Чем действительно является Amway? Архетип и символ Знаки зодиака или астрология с улыбкой Прыжок в ледяную воду Восхитительный Счастливее Бога: Превратим обычную жизнь в необыкновенное приключение Бхагавадгита Допрос Мои пятнадцать редакторов (часть 2-я) Свобода Шамана Сказать жизни Да Невеста по найму Внешность - это не главное! Учение дона Хуана Свидание красавицы с чудовищем [любительский перевод] О чем думает ваша собака Крушение Гипноз. Самоучитель Инцест Идеальная химия Око возрождения - древний секрет тибетских лам Послы Млечного Пути Вещи в теле Ночь без права сна Свобода от известного Зелень для жизни Хакеры сновидений Палач 22 закона создания брэнда Язык телодвижений Максимальный риск Опыт дурака, или путь к прозрению Хрестоматия по конфликтологии Библиотекарша Свобода от известного Скорочтение со скоростью света Как стать богатым за один год Сыроедение Я пережила Освенцим Радость воспитания. Как воспитывать детей без наказания Чеченский капкан Метод Ключ в борьбе со стрессом Обида Легкий способ бросить пить Курс выживания для подростков Психодрама крупным планом. Анализ терапевтических механизмов Мой сексуальный телохранитель После заката с негодяем Как обойти блокировку сайта Социальная психология Усовершенствуйте свою память 7 вещей, о которых он вам никогда не расскажет Сэнсэй. Исконный Шамбалы 99 франков В поисках Города Богов. Том 1.Трагическое послание древних. Эго, голод и агрессия Вы просто ему не нравитесь: вся правда о мужчинах Путешествие Демокрита 25 золотых правил, которые должна знать каждая женщина Священная кровь Жизнь и Учение мастеров Дальнего Востока Рассвет страсти Обретите здоровье, богатство и счастье, используя силу подсознания Под знаком индиго Домашнее холотропное дыхание 5 языков любви В городе Сочи темные ночи (сборник) Гипноз для начинающих Менталист. Настольная книга развития сверхспособностей сознания НЛП. Техники россыпью Магия: привлекаем любовь и счастье Апокалипсис 2012 или Пророчества Майя 10 секретов любви Тренинг динозавров. Забытые секреты силы и развития тела. Ходячая катастрофа Ожидание друга, или признания подростка Путешествие души Аферистка. Дело Тимошенко Опыт дурака, или путь к прозрению Мастер и Маргарита - за Христа или против? Общаться с ребенком. Как? Крах теории эволюции Патопсихология Общаться с ребенком. Как? Психология и педагогика Психология шизофрении У подножия старого замка Как стать владельцем своего магазина, не слезая с дивана Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Убийственные оргазмы Поспешное замужество Руководство богатого папы по инвестированию Пол и характер Величайший в мире торговец Веселая таблица умножения Путь художника. Ваша творческая мастерская
Просмотреные книги
Как найти и скачать в Интернете любые файлы А я был в Компьютерном Городе

Читалка - Знак бяды


аўтамабільнай гумы галёшах. Канешне, ён часам наймаў што памагчы, хоць на зямлю і быў не багаты, але быў ашчадны, любіў майстраваць і меў троху пчол. Казалі суседзі, што быў скупы і не любіў пазычаць не толькі вяскоўцам, але і родзічам. Ад калгаса не адмаўляўся, уступіў разам з усімі. Лявон яшчэ меўся паставіць яго брыгадзірам, бо Карніла гаспадарыць умеў і быў рупны. Ды вот гэты допіс у газеце.

— Во, кажуць: кіраўнікі, кіраўнікі, — сказаў ён, павярнуўшыся да Сцепаніды, і тая подбегам дагнала яго. — А я табе скажу: горай за суседзяў нікога няма. Ніхто табе столькі шкоды не ўчыніць, як твой сусед.

— Ну, ведама ж, — пагадзілася Сцепаніда. — Бо ўсё блізка, пад бокам.

— Пад бокам, усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ, калі нягеглы які. Няўдака! Такі не тады рады будзе, калі сам каня купіць, а калі ў суседа конь здохне. Праўда! Знаю я такіх суседзяў! Ад іх кавалак хлеба трэба пад армяком есці. А то пазайздросцяць. А зайздрасць, яна бокам вылязае. Канешне ж, не таму, хто зайздросціць. Я не кулак, не багаты. Зямлі не болей, чым у другіх. Але я работу люблю. І парадак. Не тое што другі: кінуў, рынуў, пайшоў. Я, калі ўзяўся, дык давяду ўсё да ладу. Зямлю, я яе лепей чым лусту хлеба дагледжу, усе шнуркі на каленях выпаўзаю, усе камочкі ў пальцах ператру. Я ржавую драціну не абміну, падбяру. А як жа іначай у гаспадарцы? Ды во, некаму вочы коле.

— А няўжо гэта Патап напісаў? — усумнілася Сцепаніда.

— А то хто ж? Ён жа ў нас селькор. Памятаеш тады, як на Прахорыху даказаў? Пра лён?

Гэта Сцепаніда памятала добра. Пра той учынак Патапа Каландзёнка, можа, з год гаманілі ў Выселках, а то і ва ўсім раёне. Былі нават спрэчкі: каторыя маладзейшыя ледзь не загрудкі браліся са старымі, якія ганілі хлопца, а маладыя хвалілі, бо пра Каландзёнка напісала тая ж газета, праславіла на ўвесь раён. Здарылася тое залетась, позняю восенню, калі раён апынуўся ў прарыве па льназдачы. Лён не ўрадзіў, не вырас, бо з вясны засушыла, а здаваць трэба было, мужыкі спрэс сталі

нядоімшчыкамі. З акругі і з раёна адразу прыехалі аж два ўпаўнаважаныя і разам з Лявонам пачалі хадзіць па дварах, выбіваць лён. Але што можна было выбіць, калі ўсё паздавалі дагэтуль, сабе не пакінуўшы ані каліва; калаўроты і кросны той год стаялі без працы. Каб як выпаўзці з планам, нават развівалі вяроўкі, конскія путы — усё здавалі як валакно. У старой Прахорыхі, ведама, не знайшлося нават якой вяроўчыны, каб раскруціць, упаўнаважаныя яшчэ пашкадавалі бедную бабыліху, якая ўсё плакала і наракала на лёс, на сваю старасць і нездароўе.

Але як толькі камісія выйшла з халоднай, няпаленай хаты на двор, Патапка Каландзёнак, які заўжды круціўся каля начальства, падышоў да старшага ўпаўнаважанага, маладога мужчыны ў чорным бобрыкавым паліто, і шапнуў, што ў пустым хляве ў бабкі схаваны лён. Спярша яму не паверылі, зазірнулі ў пусты, з расчыненымі дзвярыма хлеў, і Патапка, узлезшы на бэльку, выцягнуў з-пад страхі тры куксы выдатнага гладкага кужалю. Гэта быў сабатаж, і хоць Прахорыха апраўдвалася, што ўшчэнт абнасілася, што тое ёй для сподняга на смерць, склалі пратакол і хацелі судзіць. Але неяк абышлося з судом, мусіць, усё ж пашкадавалі бабулю, а пра класавую пільнасць Патапа Каландзёнка напісала раённая газета «Чырвоны араты». Во пасля таго выпадку Лявон і пусціў у сельсавецкую хату Каландзёнка з маткаю, якія жылі да таго ў лазні. Самога ж Патапа ў вёсцы сталі клікаць Селькор — адны з пахвалой і зайздрасцю, а другія з насмешкай. Што ж датычыцца Патапа, дык, мусіць, ён зразумеў гэта па-свойму, і яшчэ разы два ў газеце паявіліся кароценькія заметкі пра высялкоўцаў: адна — што ў вёсцы добра працуе лікбез, а другая пра збор попелу на ўгнаенне.

Яны падышлі да скасабочанай, пад трухляваю страхой хаты, Карніла пакратаў зачыненыя знутры веснічкі. Тут жыў Багацька Барыс, мнагадзетны бядняк, які, аднак, ці не апошні на сходзе запісаўся ў калгас і адразу знік з вёскі. Казалі, некуды з'ехаў. Веснічкі ніяк не адчыняліся, тады Карніла так трасянуў іх, што тыя ледзь не паваліліся

разам са слупкамі і расчыніліся. Яны абое зайшлі на засмечаны саломай і трухой, зруднелы ад памыяў падворак, праз халодныя сені ўвайшлі ў хату.

— Дзень добры. Ці ёсць тут хто? — падаў голас Карніла.

Не адразу з запечча выткнулася Лізавета, Барысава жонка, з паспешна захінутым нейкаю радзюжкай малым на руках, які туліўся мурзатым тварыкам да пустой Лізавецінай сіські. Счырванелымі, мабыць, ад плачу вачмі Лізавета ўставілася ў захожых.

— Лізаветка, мы апісаць, што ў калгас абабшчаствляць падлягае, — стараючыся як мага ласкавей, сказала Сцепаніда. Лізавецін твар ад тых слоў пыхнуў знянацкім гневам.

— Апісваць? Апісвайце! Во іх апісвайце! Маня, Тэкля, Гануля — усе сюды! Во іх бярыце, карміце ў сваёй камуне.

З запечча да маці кінуліся дзве басаногія малыя ў заношаных каптаніках, ухапіліся за брудную спадніцу. Саромеючыся, выйшла старэйшая Гануля і таксама, пазіраючы спадыбла, стала за маці. У падпеччы, чуваць было, спуджана кудахталі куры, смярдзела чымсь непрыемным, і было дужа няўтульна ў запушчанай хаце.

— Ладна, — сказаў Карніла. — Ты тут нам шпіктакль не строй. Дзе Барыс?

— А я знаю, дзе той Барыс? Мне не сказаў. Калі ў калхоз запісаўся, дык яго і апісвайце. А я не пайду і каровы не дам. Карова мая, у пасаг бацька выдзеліў. Не маеце права адбіраць.

— Ды сціхні ты, Лізавета! — зазлавала і Сцепаніда. — Карову мы пісаць не будзем. Запішам толькі каня. Ну і вупраж. Семяны тожа.

— А няма сямян. І каня тожа няма.

— Як гэта няма? — настырчыўся Карніла. — Быў жа конь, вараны.

— Быў, ды няма. Сплыў. Во як!

— Сплавілі? Прадалі?

— Хоць бы і прадалі, — выцерла слёзы Лізавета. — А што ж, дарма ў камуну аддаваць? Ці нам яго хто дарма даў? Грошы плацілі.

— Дурная ты, як стаптаны бот! — памаўчаўшы, зазлаваў Карніла. — Во і пастрой з такімі калхоз! Перш табе б розуму набрацца! Культуры якой навучыцца! Во ў хаце не прыбрана, дзеці замурзаныя. Гультайка ты, а маладая яшчэ! Толькі малых раджаць, болей анічога не варта!

— Якая ёсціка!

— Ідзі