Категории
Ваши книги
Книги которые читаете
Знак бяды Я вас жду Как выжить в зоне. Советы бывалого арестанта Бхагавадгита Мотивация и мотивы Всеобщая теория всего Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Привычки на миллионы долларов Самоорганизация по принципу „изнутри наружу“. Система эффективной организации пространства, предметной среды, информации и времени Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Я пережила Освенцим Счастливее Бога: Превратим обычную жизнь в необыкновенное приключение Железная дорога Синдром стога сена Отношение определяет всё! Самоанализ Мастер и Маргарита - за Христа или против? Как заставить мужчину слушать, а женщину молчать Занимательная физика отношений Непознанный Мир Веры Инопланетные цивилизации Атлантиды Дети Индиго Скорочтение со скоростью света 99 франков Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Невеста по найму Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Идеальная химия Практический аудит: учебное пособие Поспешное замужество Измени свое сознание - изменится твоя жизнь Об интеллекте В городе Сочи темные ночи (сборник) Юридическая психология Свобода Шамана Анастасия Тайный знак 02_Путь Иисуса Знаки зодиака или астрология с улыбкой Общаться с ребенком. Как? Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека 22 закона создания брэнда 7 вещей, о которых он вам никогда не расскажет Гипноз и самогипноз. 100 секретов вашего успеха Маленькая ручка Библиотекарша Самоучитель Skype. Бесплатная связь через Интернет Заговоры печорской целительницы Марии Федоровской Ожидание друга, или признания подростка Сила ведьм Простор Учение дона Хуана Сказать жизни Да С компьютером на ты. Самое необходимое Энергия воды Зелень для жизни Настоящий мачо Непобедимый интроверт Сто лет спустя… [Фанфик] Один в океане Детство (Повесть) Вопрос времени Меняю себя! Селф-коучинг Допрос Неписаный кодекс везунчика. Как стать баловнем судьбы Трах-тебе-дох. Рассказ второй. Аморилес Свидание красавицы с чудовищем [любительский перевод] Аферистка. Дело Тимошенко Целебная система бесслизистой диеты Язык жестов - путь к успеху Алхимик Музыка простыней. Раскрывая секреты сексуальной близости в браке Секреты о мужчинах, которые должна знать каждая женщина Юридическая психология Настольная книга стервы Ночь без права сна Домашнее холотропное дыхание Сто лет спустя… (фанфик) Мечта После заката с негодяем Секрет абсолютно женственности 25 золотых правил, которые должна знать каждая женщина Вульфен 5 языков любви Тайм менеджмент. Искусство планирования и управления своим временем и своей жизнью Обида Рассвет страсти Тайна гибели группы Дятлова. Документальное расследование Опыт дурака, или путь к прозрению Дети с небес Кирпичи Слепая сова Как стать богатым за один год Крушение Сила позитивного мышления Священная кровь Путь Дзэн Кузькина мать. Хроника великого десятилетия Путь программиста: от 100$ до 10000$ в месяц Первые шаги с Windows 7. Руководство для начинающих Дети с небес Мои посмертные приключения Мои пятнадцать редакторов (часть 2-я) В поисках Города Богов. Том 1.Трагическое послание древних. Сердце света Менталист. Настольная книга развития сверхспособностей сознания Черемша Величайший в мире торговец Грани Агни Йоги. Том 1 Усовершенствуйте свою память Школа красоты для стервы Метод Ключ в борьбе со стрессом Путь художника. Ваша творческая мастерская Учебник магии Свобода от известного Внешность - это не главное! Дорога к дому Этика блядства Опыт дурака, или путь к прозрению Путешествие души Я так и знал! Теория ограничений для розничной торговли Протоколы колдуна Стоменова Жизнь и Учение мастеров Дальнего Востока Радость воспитания. Как воспитывать детей без наказания Записки командира штрафбата Тренинг динозавров. Забытые секреты силы и развития тела. Восхитительный Моя история Травматология любви Техники холодных звонков, которые действительно работают Мой сексуальный телохранитель Нет диетам, или Простой путь к снижению веса Чем действительно является Amway? Обретите здоровье, богатство и счастье, используя силу подсознания Психопатология. Том 2 Их невинная пленница Свобода от известного Подсознание может всё! Судьба (книга вторая) Пленница волка Путешествие Демокрита У подножия старого замка Курс выживания для подростков Язык телодвижений О чем думает ваша собака О характерах людей Формулы денег Эмоциональный шантаж Женские заговоры на любовь, здоровье и счастье Гипноз для начинающих Хрестоматия по конфликтологии Крайон. Большая книга медитаций. Послания от Источника Том 1. Введение в астрологию Чем действительно является Amway? Пол и характер Апокалипсис 2012 или Пророчества Майя Убийственные оргазмы Черная Луна в Знаках: демоны внутри нас Психология и педагогика Коактивный коучинг Учебник логики Грани Агни Йоги. Том 2 Искусство торговли по методу Сильва Палач Легкий способ бросить пить Вещи в теле Психология шизофрении Око возрождения - древний секрет тибетских лам Чеченский капкан Инцест Сэнсэй. Исконный Шамбалы Психологическое айкидо 10 секретов любви Сыроедение Язык телодвижений Выходы из тела. Управление реальностью Руководство к просветлению для ленивых Поцелуй бабочки Женщины, которые любят слишком сильно Архетип и символ Бхагавадгита Ходячая катастрофа Общаться с ребенком. Как? Под знаком индиго Послы Млечного Пути Полынь-трава Мне всегда везет! Символы фэн-шуй для вашего дома Прыжок в ледяную воду Самоучитель по развитию интуиции НЛП. Техники россыпью Тайный соблазн Психодрама крупным планом. Анализ терапевтических механизмов Руководство богатого папы по инвестированию Магия: привлекаем любовь и счастье Веселая таблица умножения Максимальный риск Эго, голод и агрессия Как стать владельцем своего магазина, не слезая с дивана Социальная психология Патопсихология Тайная доктрина. Том 1 Хакеры сновидений Как обойти блокировку сайта Веселая таблица умножения Вы просто ему не нравитесь: вся правда о мужчинах Психология шизофрении Лечебная пирамидка. Что это такое? Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Беседы с Богом (необычный диалог). Книга 1 Гипноз. Самоучитель Крах теории эволюции
Просмотреные книги
Как найти и скачать в Интернете любые файлы А я был в Компьютерном Городе

Читалка - Знак бяды


ў Яхімоўшчыне, дзе яшчэ не было выпадку, каб гаспадыня спазнілася падаіць карову. Але цяпер перайначвалася ў цэлым свеце, што было дзівіцца, калі і на іхнім хутары нешта стане не так, па-філасофску заспакоіў сябе Пятрок. Не дачакаўшыся жончынага голасу, ён ступіў на пляскаты, стаптаны камень каля парога і зазірнуў у сенцы. Сцепаніда стаяла, нагнуўшыся над сінім куфрам, нешта поркалася там, кінула на хлебную дзяжу нейкія транты, сваю чорную святочную хустку з чырвонымі кветкамі. Пятрок падзівіўся:

— Шукаеш чаго?

— А тут гэта… Феньчына было, каб прыхаваць куды далей.

— Што Феньчына? Сукенкі? Не выдумляй ты! Каму яны трэба?

— Каму? Немцам, — агрызнулася жонка, усё поркаючыся ў куфры. — А гэта во? Глядзі. Што рабіць з ёй?

Яна раскруціла перад ім папяровую трубачку, зірнуўшы ў якую, ён адразу пазнаў колішні Сцепанідзін гонар — грамату за поспехі ў апрацоўцы лёну. Уверсе там быў намалёваны прыгожы герб Беларусі, а ўнізе значыўся размашысты подпіс старшыні ЦВК Чарвякова. Грамата некалі вісела ў прасценку між вокнаў, пасля яе знялі, хацелі спаліць, ды Сцепаніда не дала — прыбрала ў куфар.

— Ты гэта — у печ! — устрывожыўся Пятрок. — Гэта не забаўка.

— А, хай ляжыць. Не за крадзенае ж.

Сцепаніда зноў скруціла грамату ў трубачку і захутала ў нейкую адзежыну. З іншага адабрала ў куфры што лепшае, найбольш Феньчына, і завязала вялікім клумкам у хустку.

— Трэба схаваць дзе. Можа, у капец да бульбы?

— Ну што ты! Пагніе. Ды і лішне гэта. Немцы, яны болей да ежы ласыя. Да трантаў не. Я знаю.

— Многа ты знаеш! — усумнілася Сцепаніда. — Каб з тваім знаннем голымі не застацца.

— Нічога, як-небудзь, — сказаў Пятрок. — Мы перад імі невінаватыя. А калі з імі па-добраму, дык, можа, і яны… Не з'ядуць, можа…

Ён казаў так, падбадзёрваючы сябе і супакойваючы жонку, хоць сам не менш за яе сумняваўся: а ці так гэта? Ведаў і адчуваў толькі тое, што трэба неяк пераседзець ліхую часіну, а там, можа, што зменіцца. Не век жа быць гэтай вайне. Каб засцерагчыся ад

бяды, трэба паводзіць сябе як мага абачлівей і цішэй. Гэта як з куслівым сабакам: барані Божа яго зачапіць, трэба прайсці міма, быццам яго і не бачыш, але і не паказаць страху — рабіць выгляд, што ён цябе не датычыць. Так і з фашыстамі. Няўжо, калі ён іх не зачэпіць, яны без жаднай прычыны будуць да яго прыдзірацца? Што ён, нейкі начальнік ці парцейны, ці хоць бы жыд з мястэчка? Слава Богу, тутэйшы, беларус і хрышчоны ў хрысціянскую веру, селянін, калгаснік — такі самы, як і ўсе навакол. А што сын у Чырвонай Арміі, ды ці ж гэта па сваёй ахвоце? То ж служба. Так было пры цары, а можа, і раней. Служылі многія з вёскі, праўда, яму не прыйшлося — падвяло здароўе. Усё ягонае жыццё прамінула тут, на вачах у людзей.

3

Як-колечы ўладкаваўшы скаціну, яны пасёрбалі ўпрыцемку астылага зранку крупніку і паклаліся спаць, ён — за посцілкай на ложку, а яна — на палку ў запечку. Пакуль скрозь было глуха і ціха, і гэтая ціша разам са звычайнасцю вечаровага клопату трохі суняла трывогу, змякчыла яе ў душах. Пятрок ціхенька прабубніў «отчанаш», чаго ён даўно ўжо не рабіў у гэту восень, з уздыхам перахрысціўся і пачаў ужо думаць, што, можа, як і абыдзецца. Прыехалі і паедуць, што ім тут доўга рабіць, на гэтым гасцінцы? Можа, яны на тое і ладзяць мост, каб кудысьці праехаць — навошта ім нейкі хутар наводдалек ад дарогі? Фронт адкаціўся чорт ведае куды, хадзілі чуткі, немцы ўзялі Маскву, але не падобна было, каб на тым вайна скончылася — вайна недзе доўжыцца, страшная гэта вайна. Можа, у Сібіры ўжо? А можа, брахня гэта ўсё пра Маскву — можа. Маскву ім не ўзяць. Мала што зайшлі далёка, але ж і Напалеон далёка зайшоў, ды падавіўся. Не так проста праглынуць гэты кусманец нават і з такой зяпай, як у гэтага Гітлера. Нябось таксама падавіцца.

Пятрок павярнуўся і так і гэтак пад кажушком на ўлежаным сваім сенніку, чуў, што Сцепаніда таксама варочаецца пры печы, і ён ціха азваўся:

— Баба, не спіш?

— Сплю. Чаго ж не, — неахвотна адазвалася Сцепаніда і змоўкла.

— А я так

думаю, можа, дармо баімося? Нашто мы ім? Прыехалі і паедуць.

— Каб жа так! Каб жа паехалі! А то вунь з мястэчка не вылязаюць. Настаўнік гэты ды Падабед з сельпо дагэтуль на вяроўках гойдаюцца.

— Ай, не кажы нанач такое. Не дай Бог! — адмахнуўся Пятрок, пашкадаваўшы, што пачаў гэту гаворку.

Болей яны не гаварылі, і спакваля Петрака змарыў сон — неглыбокі трывожны сон, які не даваў спачыну. Яму доўга сніліся нейкія чэрві — цэлы клуб дробных, як на мясе, чарвей, якія варушыліся, кішэлі, абкручваліся адзін ля аднаго, паўзлі па яго нагах. Петраку стала дужа брыдка ад іх, чагось боязна, трывожна, і ён прачнуўся. Адразу ўцяміў, што было яшчэ рана, певень у хляўку яшчэ не пяяў, у цемрадзі хаты за посцілкай гучна і звыкла цікаў гадзіннік, але не хацелася ўставаць, глядзець час, і Пятрок доўга ляжаў нерухома, спрабуючы заснуць ці дачакацца світанку. Ён думаў усё пра тое ж: як жыць на свеце, у якім гэтак раптоўна і дарэшты рухнулі спрадвечныя апоры, на што было абаперціся, каб затрымацца ў жыцці? Думаў пра сына Федзьку, якога, мабыць, няма ўжо жывога — такая вайна і столькі пагінула войска! Ды і пра Феню таксама. З вясны ад дзеўкі не было ніякае весткі, як паехала ў Менск, дык і знікла зусім. Можа, уцякла за фронт і цяпер дзе-небудзь на ўсходзе, усё ж вучылася на доктаршу, і такія там трэба. Гэта было б найлепш, абы не папала ў лапы да немцаў. А калі не засцераглася ад іх у Менску ці дзе па дарозе дамоў?.. Страшна было і падумаць аб тым, што магло спасцігнуць дзяўчыну.

Пад ранак ён усё ж задрамаў ненадоўга і прачнуўся, пачуўшы тупат Сцепаніды па хаце. Бралася на зачын дня, шарэлі запатнелыя вокны. Сцепаніда, апранутая ў ватоўку, адхінула занавеску ля ложка.

— Ты ж капец хоць скончы. А то без бульбы застанемся. І парсючка накармі! Ну, я пагнала…

Яна выйшла на двор, і неўзабаве пачулася шамаценне травы ля істопкі, пасля важкі тупат каровіных капытоў на падворку. Відаць, пагнала Бабоўку пад лес, у Баранні Лог, ведама, там далей ад гасцінца, спакайней.

Пятрок пачаў