Категории
Ваши книги
Книги которые читаете
Простор Знак бяды Этика блядства Свобода Шамана Я вас жду Меняю себя! Селф-коучинг Привычки на миллионы долларов С компьютером на ты. Самое необходимое Пленница волка Практический аудит: учебное пособие Занимательная физика отношений Свобода от известного Учение дона Хуана Кузькина мать. Хроника великого десятилетия Метод Ключ в борьбе со стрессом Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Психопатология. Том 2 Мне всегда везет! Символы фэн-шуй для вашего дома Секреты о мужчинах, которые должна знать каждая женщина Сто лет спустя… (фанфик) В городе Сочи темные ночи (сборник) Лечебная пирамидка. Что это такое? Кирпичи Восхитительный Язык жестов - путь к успеху Непознанный Мир Веры Самоучитель Skype. Бесплатная связь через Интернет Прыжок в ледяную воду Менталист. Настольная книга развития сверхспособностей сознания Путь Дзэн Сила ведьм Травматология любви Черемша Аферистка. Дело Тимошенко Секрет абсолютно женственности Радость воспитания. Как воспитывать детей без наказания 99 франков Как выжить в зоне. Советы бывалого арестанта Неписаный кодекс везунчика. Как стать баловнем судьбы Ходячая катастрофа 7 вещей, о которых он вам никогда не расскажет Первые шаги с Windows 7. Руководство для начинающих Опыт дурака, или путь к прозрению Эмоциональный шантаж Том 1. Введение в астрологию Крушение Учебник магии Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Сказать жизни Да 10 секретов любви Зелень для жизни Психология шизофрении Допрос Подсознание может всё! Чем действительно является Amway? Тайм менеджмент. Искусство планирования и управления своим временем и своей жизнью Дети Индиго Самоанализ Синдром стога сена Гипноз и самогипноз. 100 секретов вашего успеха Юридическая психология Вульфен Отношение определяет всё! Алхимик Железная дорога Мои посмертные приключения 02_Путь Иисуса Самоорганизация по принципу „изнутри наружу“. Система эффективной организации пространства, предметной среды, информации и времени Палач Идеальная химия Руководство к просветлению для ленивых Слепая сова Об интеллекте Как заставить мужчину слушать, а женщину молчать Око возрождения - древний секрет тибетских лам Сэнсэй. Исконный Шамбалы 5 языков любви Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Рассвет страсти Послы Млечного Пути Сердце света Священная кровь Энергия воды Тайна гибели группы Дятлова. Документальное расследование Как стать богатым за один год Внешность - это не главное! Ночь без права сна Непобедимый интроверт Моя история Судьба (книга вторая) Школа красоты для стервы Чеченский капкан Ожидание друга, или признания подростка Формулы денег Дети с небес Полынь-трава Язык телодвижений Веселая таблица умножения Опыт дурака, или путь к прозрению Протоколы колдуна Стоменова Сила позитивного мышления Легкий способ бросить пить Детство (Повесть) Анастасия Мои пятнадцать редакторов (часть 2-я) Музыка простыней. Раскрывая секреты сексуальной близости в браке Скорочтение со скоростью света Путь программиста: от 100$ до 10000$ в месяц Юридическая психология Дети с небес Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Женские заговоры на любовь, здоровье и счастье Заговоры печорской целительницы Марии Федоровской Мечта Один в океане Учебник логики Целебная система бесслизистой диеты Трах-тебе-дох. Рассказ второй. Аморилес Всеобщая теория всего Счастливее Бога: Превратим обычную жизнь в необыкновенное приключение Язык телодвижений Сыроедение Убийственные оргазмы Обида Знаки зодиака или астрология с улыбкой Величайший в мире торговец Бхагавадгита Психодрама крупным планом. Анализ терапевтических механизмов Вещи в теле Их невинная пленница Общаться с ребенком. Как? Путешествие Демокрита Свидание красавицы с чудовищем [любительский перевод] Чем действительно является Amway? Выходы из тела. Управление реальностью Психологическое айкидо Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Поцелуй бабочки Тренинг динозавров. Забытые секреты силы и развития тела. Поспешное замужество Дорога к дому Обретите здоровье, богатство и счастье, используя силу подсознания Путешествие души Записки командира штрафбата Максимальный риск Маленькая ручка Женщины, которые любят слишком сильно Крайон. Большая книга медитаций. Послания от Источника Бхагавадгита О характерах людей Сто лет спустя… [Фанфик] 22 закона создания брэнда Настольная книга стервы Техники холодных звонков, которые действительно работают У подножия старого замка Мастер и Маргарита - за Христа или против? Коактивный коучинг Усовершенствуйте свою память Беседы с Богом (необычный диалог). Книга 1 Настоящий мачо 25 золотых правил, которые должна знать каждая женщина Хрестоматия по конфликтологии Архетип и символ Общаться с ребенком. Как? После заката с негодяем Я так и знал! Теория ограничений для розничной торговли Тайный соблазн Тайный знак Вопрос времени Путь художника. Ваша творческая мастерская Грани Агни Йоги. Том 1 Искусство торговли по методу Сильва Измени свое сознание - изменится твоя жизнь Невеста по найму Инопланетные цивилизации Атлантиды Я пережила Освенцим Домашнее холотропное дыхание Инцест Гипноз для начинающих Жизнь и Учение мастеров Дальнего Востока Апокалипсис 2012 или Пророчества Майя Мой сексуальный телохранитель Библиотекарша Вы просто ему не нравитесь: вся правда о мужчинах Курс выживания для подростков Свобода от известного Психология шизофрении Веселая таблица умножения Мотивация и мотивы Грани Агни Йоги. Том 2 В поисках Города Богов. Том 1.Трагическое послание древних. Хакеры сновидений О чем думает ваша собака Гипноз. Самоучитель Самоучитель по развитию интуиции Черная Луна в Знаках: демоны внутри нас Нет диетам, или Простой путь к снижению веса Как обойти блокировку сайта Как стать владельцем своего магазина, не слезая с дивана Под знаком индиго Пол и характер Руководство богатого папы по инвестированию Психология и педагогика Эго, голод и агрессия Магия: привлекаем любовь и счастье Социальная психология Патопсихология Крах теории эволюции Тайная доктрина. Том 1 НЛП. Техники россыпью Улучшение зрения без очков по методу Бейтса
Просмотреные книги
Как найти и скачать в Интернете любые файлы А я был в Компьютерном Городе

Читалка - Знак бяды


да застаронка. Калі яна слухала, позірк яе незнарок напаткаў блішчасты бок суляі на паліцы, і яна падумала: увечары спаляць. Мусіць жа, трэба будзе святло і забяруць газу. Каб тая не стаяла перад вачыма, Сцепаніда зняла цяжкую суляю з паліцы і засунула ў кут пад жорны, заставіла цабэркам. Пасля набрала з цабэрка ў чыгунок яшчэ пазаўчарашняй варанай бульбы, захінула яго фартухом і асцярожна прыадчыніла дзверы з істопкі.

У сенцах не было нікога, на камянях прыступкаў таксама, яна нячутна пераступіла парог і па-над сцяной істопкі матлянулася да дрывотні. Яна не пазірала на немцаў, чакаючы і баючыся іх вокрыку, але, занятыя гаманой ля кухні, тыя, мусіць, не вельмі ўзіраліся ў яе. За рогам дрывотні яна ўздыхнула, пералезла цераз жэрдку ў гарод. Курыны хляўчук быў насцеж расчынены, падпорка валялася ў доле, курэй там не было ніводнай — ці не ўсіх ужо перастралялі гэтыя сабакі, падумала яна. А можа, пахаваліся? Ці паўцякалі? Яшчэ ўслухаўшыся ў дружны салдацкі рогат, які выбухнуў за хатай, яна ціхенька, каб чым не стукнуць, адцягнула ад дзвярэй застаронка саху, і да яе ног з такім імпэтам выкаціўся яе парсючок, што яна аж спалохалася: што з ім рабіць? Ціха рохкаючы, той радасна тыцкаў у яе ногі кароткім сваім лычком, нібы патрабуючы штось, і тады яна падалася назад праз дзядоўнік да сцежкі-разоры цераз гарод да рова. Парсючок надзіва рахмана, нібы сабака, заспяшаўся следам — подбегам з невялікімі прыпынкамі, і яна аж сцялася ўся: хоць бы не выйшаў хто з-за хаты, не ўбачыў іх тут.

Але сталася так шчасліва — з падворка не выйшаў ніхто, яна правяла парсючка здратаваным, з растаптанымі градамі гародам да плота, пералезла цераз жэрдку: парсючок з ціхім сапам прашчаміўся нізам, і тут ужо яго затулілі быльнёг, кусты ажавіння ля сцежкі. Побач быў роў, а на ўзроўку крыху воддаль адсюль варухнулася знаёмая постаць пастушка Янкі. «Уцякай ты адсюль! Уцякай!» — замахала яна рукой. Не хапала яшчэ трапіць на вочы немцам з тым яго статкам, пастраляюць кароў — ім хіба шкада? Але Янкавага

статка паблізу не было відаць, мабыць, ён ужо загнаў яго ў Выселкі, а сам, насуперак яе жаданню, чамусьці бег ёй насустрач. На самым узроўку яны сустрэліся, трохі захінуўшыся ад сядзібы крайнім кустоўем алешніку. Янка, як заўжды, нешта пакутна-гугнява паспрабаваў сказаць, ды яна не зразумела нічога.

— Во парсюк! Каб схаваць дзе?

Надзіва, ён зразумеў. На момант у яго пільных вачах пыхнула ўвішным пытаннем, а затым ён ужо замахаў рукамі, паказваючы ў завалочаную вечаровым прыцемкам глыбіню рова, куды праз хмызняк бегла крывулястая сцежка. Сцепаніда не зразумела, і ён ухапіў яе за рукаў ватоўкі, пацягнуў. Перш чым яна наважылася ісці, парсюк ужо рушыў за ім, нецярпліва торкаючы лычком у босыя Янкавы ногі.

Яны не хутка, аднак, спускаліся крутаватай, месцамі нават абрывістай сцежкай. Парсюк боязна зарохкаў перад абрывам, не цямячы, як з яго злезці, Янка тады прыступіў на калена і знізу пераняў яго, але парсючок трапянуўся, завішчэў, і Янка змушаны быў пусціць яго на свае ногі. Не збочваючы нікуды са сцежкі, парсючок увішна і борздзенька ішоў за Янкам.

Урэшце яны апынуліся ля ручая ў сыраватым, зарослым крапівой і бадыллём прыцемку, Янка некуды ўсё імкнуў над ручаём, вабячы парсючка і Сцепаніду ў сцішэла-вечаровыя нетры ляснога рова. І, надзіва, парсючок слухаўся яго лепш, чым калі б яго вяла Сцепаніда: можа, адчуваў што ці быў згаладнелы і меў спадзёўку на ежу. Калі неўзабаве, хапаючыся за голле ляшчынніку, Янка збочыў са сцежкі і палез угору, Сцепаніда здагадалася, куды гэта ён. Ведала: тут недзе пад выварацінай-елкай на схіле рова была барсукова нара. Барсука даўно ўпалявалі з сабакам браты Біклагі з мястэчка, нара пуставала гады мо чатыры, хлапчукі, забаўляючыся, раскапалі яе ўваход, але да канца не дакапаліся — такая яна была доўгая.

Тут трэба было лезці вышэй у ляшчыннікавым ды алешнікавым зарасніку, парсючок то нязручна скакаў угору, то ўбок, то недаўменна спыняўся, мабыць, прытаміўшыся, і тады на асабліва крутой мясціне Янка абхапіў яго ўпоперак і крокаў

некалькі, не зважаючы на ціхі віскат, прабіраўся так, дзе на нагах, а то больш на каленях. Сцепаніда, адной рукой трымаючы чыгунок, другой хапалася за чорнае вецце і ледзьве паспявала за хлопцам. Так яны выкараскаліся да растапыранага ў бакі карнявішча яловай вывараціны на схіле, дзе збоч невялічкай жвіровай пляцоўкі чарнелася вусце барсуковай нары. Выпушчаны з рук парсючок перастаў вішчэць і пачаў супакоена абнюхваць утаптаны хлапечымі нагамі жвір, карані вывараціны, але калі Сцепаніда паставіла перад ім чыгунок, адразу ж, нібы забыўшыся на ўсё, смачна запляцкаў бульбаю.

— Ы-ы-ы! — нешта замахаў рукамі Янка. — Ы-у-у! — з натугай ірвалася з ягоных грудзей, але нічога зразумелага не вынікала, і Сцепаніда падумала: як жа загарадзіць гэту нару, каб парсючок не вылез і не згубіўся ў рове?

— Ы-ы-э! — яшчэ раз спрабаваў давесці нешта сваё Янка і, махнуўшы кудысь рукой, рашуча палез па схіле вышэй да ўзроўка.

Яна засталася адна ля вывараціны, слухаючы, як пляцкае ў чыгунку парсючок і шамоціць сухое лісце на схіле. Шамаценне, аднак, усё аддалялася, наўкола стала ціха. У рове зусім ужо сцямнелася, толькі край неба над тым узроўкам з гайком яшчэ трохі блішчэў апошнім закатным святлом. Сцепаніда не ведала пэўна, ці, можа, Янка пабег дадому ў Выселкі, ці што надумаў, каб памагчы ёй. Але пакуль парсючок еў, яна стаяла ля яго, убіраючы ў сябе таемныя, па-начному страхавітыя шолахі рова, і раптам падумала: да чаго дажылася! Каб уцякаць са свайго дома, хавацца ў рове, шукаць паратунку там, дзе яна заўжды пабойвалася трохі, асабліва ў прыцемках — вечарам ці ўначы. Але цяпер менавіта так: тут ёй было лепш і спакайней, чым на сваёй сядзібе — у хаце ці істопцы, і гэтае мілае стварэнне, яе паслухмяны ўвішны парсючок здаўся ёй радней за якога чалавека — ну як дзіця не раўнуючы. Асабліва пасля Бабоўкі, якую яна так па-дурному не ўберагла і якую цяпер, мабыць, жралі там, на падворку, абгрызалі яе белыя костачкі.

Настаяўшыся так і набедаваўшыся ў думках, яна прысела на тоўсты абломак