Категории
Ваши книги
Книги которые читаете
Знак бяды Простор Привычки на миллионы долларов Я вас жду С компьютером на ты. Самое необходимое Пленница волка Практический аудит: учебное пособие Занимательная физика отношений Свобода от известного Учение дона Хуана Кузькина мать. Хроника великого десятилетия Метод Ключ в борьбе со стрессом Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Психопатология. Том 2 Мне всегда везет! Символы фэн-шуй для вашего дома Секреты о мужчинах, которые должна знать каждая женщина Сто лет спустя… (фанфик) В городе Сочи темные ночи (сборник) Лечебная пирамидка. Что это такое? Кирпичи Восхитительный Язык жестов - путь к успеху Непознанный Мир Веры Самоучитель Skype. Бесплатная связь через Интернет Прыжок в ледяную воду Менталист. Настольная книга развития сверхспособностей сознания Путь Дзэн Сила ведьм Травматология любви Черемша Аферистка. Дело Тимошенко Секрет абсолютно женственности Радость воспитания. Как воспитывать детей без наказания 99 франков Как выжить в зоне. Советы бывалого арестанта Неписаный кодекс везунчика. Как стать баловнем судьбы Ходячая катастрофа 7 вещей, о которых он вам никогда не расскажет Первые шаги с Windows 7. Руководство для начинающих Опыт дурака, или путь к прозрению Эмоциональный шантаж Этика блядства Том 1. Введение в астрологию Крушение Учебник магии Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Сказать жизни Да 10 секретов любви Зелень для жизни Психология шизофрении Допрос Подсознание может всё! Чем действительно является Amway? Тайм менеджмент. Искусство планирования и управления своим временем и своей жизнью Дети Индиго Самоанализ Синдром стога сена Гипноз и самогипноз. 100 секретов вашего успеха Юридическая психология Вульфен Отношение определяет всё! Алхимик Железная дорога Свобода Шамана Мои посмертные приключения 02_Путь Иисуса Самоорганизация по принципу „изнутри наружу“. Система эффективной организации пространства, предметной среды, информации и времени Палач Идеальная химия Руководство к просветлению для ленивых Слепая сова Об интеллекте Как заставить мужчину слушать, а женщину молчать Око возрождения - древний секрет тибетских лам Меняю себя! Селф-коучинг Сэнсэй. Исконный Шамбалы 5 языков любви Конец феминизма. Чем женщина отличается от человека Рассвет страсти Послы Млечного Пути Сердце света Священная кровь Энергия воды Тайна гибели группы Дятлова. Документальное расследование Как стать богатым за один год Внешность - это не главное! Ночь без права сна Непобедимый интроверт Моя история Судьба (книга вторая) Школа красоты для стервы Чеченский капкан Ожидание друга, или признания подростка Формулы денег Дети с небес Полынь-трава Язык телодвижений Веселая таблица умножения Опыт дурака, или путь к прозрению Протоколы колдуна Стоменова Сила позитивного мышления Легкий способ бросить пить Детство (Повесть) Анастасия Мои пятнадцать редакторов (часть 2-я) Музыка простыней. Раскрывая секреты сексуальной близости в браке Скорочтение со скоростью света Путь программиста: от 100$ до 10000$ в месяц Юридическая психология Дети с небес Улучшение зрения без очков по методу Бейтса Женские заговоры на любовь, здоровье и счастье Заговоры печорской целительницы Марии Федоровской Мечта Один в океане Учебник логики Целебная система бесслизистой диеты Трах-тебе-дох. Рассказ второй. Аморилес Всеобщая теория всего Счастливее Бога: Превратим обычную жизнь в необыкновенное приключение Язык телодвижений Сыроедение Убийственные оргазмы Обида Знаки зодиака или астрология с улыбкой Величайший в мире торговец Бхагавадгита Психодрама крупным планом. Анализ терапевтических механизмов Вещи в теле Их невинная пленница Общаться с ребенком. Как? Путешествие Демокрита Свидание красавицы с чудовищем [любительский перевод] Чем действительно является Amway? Выходы из тела. Управление реальностью Психологическое айкидо Мужчины с Марса, Женщины с Венеры Поцелуй бабочки Тренинг динозавров. Забытые секреты силы и развития тела. Поспешное замужество Дорога к дому Обретите здоровье, богатство и счастье, используя силу подсознания Путешествие души Записки командира штрафбата Максимальный риск Маленькая ручка Женщины, которые любят слишком сильно Крайон. Большая книга медитаций. Послания от Источника Бхагавадгита О характерах людей Сто лет спустя… [Фанфик] 22 закона создания брэнда Настольная книга стервы Техники холодных звонков, которые действительно работают У подножия старого замка Мастер и Маргарита - за Христа или против? Коактивный коучинг Усовершенствуйте свою память Беседы с Богом (необычный диалог). Книга 1 Настоящий мачо 25 золотых правил, которые должна знать каждая женщина Хрестоматия по конфликтологии Архетип и символ Общаться с ребенком. Как? После заката с негодяем Я так и знал! Теория ограничений для розничной торговли Тайный соблазн Тайный знак Вопрос времени Путь художника. Ваша творческая мастерская Грани Агни Йоги. Том 1 Искусство торговли по методу Сильва Измени свое сознание - изменится твоя жизнь Невеста по найму Инопланетные цивилизации Атлантиды Я пережила Освенцим Домашнее холотропное дыхание Инцест Гипноз для начинающих Жизнь и Учение мастеров Дальнего Востока Апокалипсис 2012 или Пророчества Майя Мой сексуальный телохранитель Библиотекарша Вы просто ему не нравитесь: вся правда о мужчинах Курс выживания для подростков Свобода от известного Психология шизофрении Веселая таблица умножения Мотивация и мотивы Грани Агни Йоги. Том 2 В поисках Города Богов. Том 1.Трагическое послание древних. Хакеры сновидений О чем думает ваша собака Гипноз. Самоучитель Самоучитель по развитию интуиции Черная Луна в Знаках: демоны внутри нас Нет диетам, или Простой путь к снижению веса Как обойти блокировку сайта Как стать владельцем своего магазина, не слезая с дивана Под знаком индиго Пол и характер Руководство богатого папы по инвестированию Психология и педагогика Эго, голод и агрессия Магия: привлекаем любовь и счастье Социальная психология Патопсихология Крах теории эволюции Тайная доктрина. Том 1 НЛП. Техники россыпью Улучшение зрения без очков по методу Бейтса
Просмотреные книги
Как найти и скачать в Интернете любые файлы А я был в Компьютерном Городе

Читалка - Знак бяды


прасніца, калаўрот, святлеў асінавым бокам навейшы кубёлак з іржавымі абручамі, стаялі большай часткай пустыя кадкі; пры сцяне, састаўленыя парадкам, некалькі год чакалі свае справы Сцепанідзіны кросны з бёрдамі, нітамі і навоямі. На паліцы над імі цьмяна пабліскваў няроўны шэраг парожніх, запыленых бутэлек і важна мясцілася вялікая, аплеценая лазовым кошам суляя, да рыльца налітая газай. Побач ля акенца віселі пляцёнкі леташняй цыбулі, некалькі бярозавых венікаў, пучкі лекавай травы, што запасіла з лета жонка. Невялікая гэта істопка, запыленая і запавуціненая па кутках і пад столлю, была цесна забіта, застаўлена розным начыннем да самай каменкі-печкі ў зусім цёмным куце, але дзе тут валялася ягоная патрэба, Пятрок не мог згледзець. Ён абышоў істопку, зазірнуў у цёмныя яе нетры, папоркаўся пад жорнамі і ўрэшце выцягнуў адтуль стары счарнелы казан, якім ужо гадоў дзесяць не карысталіся ў гаспадарцы.

На большым святле ў сенцах ён лепей агледзеў яго. Мусіць, казан быў яшчэ не благі, нідзе не паржавеў, і калі пачысціць яго ад гразі, пацерці, пашараваць пясочкам, дык і згадзіцца. Трэба яшчэ які цэбар ці кадка, але цэбар можна ўзяць новы, у якім мыюць бульбу, бульба ж памыецца і ў чыгуне.

Горш вось, што не было змеевіка.

Пятрок сеў на ўслончык ля вёдзер і, пакашліваючы, пачаў думаць, дзе ўзяць змеявік. Раней па такую патрэбу ён бы падаўся ў мястэчка да Лейбы, што рабіў у кузні: каваў панарады, падкоўваў коней, адцягваў сякеры, насякаў сярпы бабам, мог залудзіць міску і направіць сапсуты замок.

Лейба быў чалавек майстравіты, ужо ён бы Петрака выручыў. Тым болей, у іх была нават дружба. Пятрок да яго ставіўся з павагай і звяртаўся ласкава Лейбачка, а той да яго — Пятруська. Здаецца, нават яны былі аднагодкі і ведалі адзін аднаго з хлапечай пары. Здаўна ўсю кавальскую справу рабіў яму Лейба; Пятрок жа ніколі не скупіўся на плату — грашамі, яйкамі, салам, часам збожжам — усім, што па тым часе было ў гаспадарцы. Калі ж заплаціць не было чым, Лейба мог зрабіць у доўг,

«напавер», пачакаць месяц, паўгода, пакуль вырасце збожжа ці прыйдзе час рэзаць авечку. І ніколі ў іх з Петраком не было ўзаемных крыўд ці непаразуменняў. Лейба напэўна змайстраваў бы яму змеявік, ды кузня яго даўно перайшла калгасу, а сам каваль з'ехаў да родзічаў у Лепель. А цяпер дык невядома, ці там хто робіць, улетку кузня стаяла замкнёная.

За гасцінцам у Выселках быў яшчэ адзін чалавек, Карніла, таксама рукасты на ўсякія справы мужчына, ужо ён бы нешта прыдумаў ці знайшоў у сваіх запасах… Але ў Петрака з ім даўно не было дружбы, хутчэй наадварот, яны былі амаль ворагі і не віталіся. А ўсяму віной Сцепаніда, якая дзеўкай гуляла з гэтым Карнілам, ды пабралася з Петраком, — малады, ён быў хлопец спраўны і музыка, не тое што гэты ваўкаваты Карніла. Сапраўды, той быў дужа цяжкога характару, калі ўжо каго не панаравіць, дык будзе касавурыцца да скону дзён. Яшчэ быў ён скупы і скнарны, хоць жыў заўсёды няблага, рабіў не ў калгасе, а ў пажарнай у мястэчку і меў добрыя рукі: мог роўна наслаць падлогу, звязаць аконную раму ці нават змураваць печ. Не, да Карнілы яму не сунуцца, лепш папытаць пры выпадку яшчэ ў каго-небудзь на Выселках.

Пятрок накурыўся ўволю, адкашляўся — мусіць, трэба было брацца за справу. Ага, найперш пасыпаць чаго-небудзь курам, і ён, знайшоўшы на кадцы стары драўляны гарнец, зачэрпнуў ім у крайнім сусеку ячменных адходаў, вынес з сянец. Куры, мусіць, ужо цікавалі яго і, толькі ўбачылі з гарцам, стрымгалоў кінуліся з-пад плота, з гарода, ад паветкі, і ён шырока сыпануў на падворак, каб хапіла ўсім. Пакуль тыя ўвішна дзяўблі на ўтаптанай зямлі падворка, падбіралі ў мураве, ён думаў: які пакручасты лёс і што вытварае ён з чалавекам! Хіба калі гаспадар у Яхімоўшчыне карміў уранку курэй! Ці яму не было іншае, болей важнае справы па гаспадарцы? Адной скаціны тут мелі болей дзесятка галоў — конь, маладая жаробка, дзве каровы, калі яны яшчэ не цяліліся, шэсць ці восем авечак. Ну і свіней, канешне, не меней як дзве — укормны парсюк і меншы, у налецце, падсвінак

. Праўда, і рук было болей. Але во сышлося на нуль, толькі і клопату што кароўка, малое свінчо ды гэтыя дзевяць курыц. Ад каня і ўсіх пра яго клопатаў некалі аслабаніў калгас, авечкі неўпрыцям вывеліся самі, ды і каму было іх даглядаць? Дзеці рана павыляталі з бацькоўскага гнязда, не вярнуць. А тут гэта вайна — яна, мусіць, даб'е ўжо канчаткова.

Усё пакашліваючы на вышмарканых камянях ля парога, Пятрок рашыў нарэшце ладзіць капец. Бульба добра ўрадзіла сёлета, на гародзе яе ўжо выкапалі і засыпалі поўную яму, але і яшчэ будзе не меней. У яму ж каторы год пад вясну находзіць вада, таму рэшту трэба закрыць у капец на пагорку ў канцы гарода — так заўсёды рабілі на хутары ва ўраджайныя на бульбу гады. Бульбачку трэба было шанаваць, тая здаўна была галоўным набыткам з поля — хлеб радзіў не заўсёды і к вясне канчаўся, а бульбачкі часцяком хапала да новай. Калі яе ў час выбраць, засцерагчы ад марозу, вады, дык хапала сабе і скаціне — бульбачка не адзін ужо год бараніла ад голаду.

5

Некалькі дзён запар восеньскае неба грувастка цяжэла ад хмар, дужа рваў вецер, заходзячы то з аднаго, то з другога боку, а пасля ўсё сціхла, уначы пацяплела, і пад ранак пасыпаўся дождж. Прачнуўшыся на світанні, Сцепаніда пачула яго шапаткую гаману за сцяной і падумала, што сёння, мусіць, прыйдзецца пачакаць з каровай. Пятрок яшчэ ляжаў у куце на ложку і нават не кашляў, спаў, мусіць, а яна ўстала з палка, выйшла ў сенцы. Ля ганка, чуваць было, трохі цурчала са страхі, а пад дзіркай у сенцах ужо расплывалася на зямлі цёмная лужына. Каторы ўжо раз Сцепаніда раззлавана памянула свайго нядбайнага мужа і пасунула цабэрак пад тое месца ў страсе, дзе мерна капала ў дол. Прывыкшы рана ўставаць, Сцепаніда зразумела, што сну ўжо не будзе, тым болей што за дзяружкай ужо заварушыўся-закашляў Пятрок, шукаў свой капшук — дня ён не мог пачаць без закуркі. Санліва папазяхаўшы, Сцепаніда ўзяла з-пад акна кляновую, купленую вясной даёнку і пайшла ў хлеў да каровы.

Тым часам амаль развіднела