Ваши цитаты
Войти
|
|
Читалка - Знак бяды
Цитата: Ваш комментарий:
Анонимная заметка
гэту барацьбу ігнаруюць і раскулачылі толькі аднаго ворага, які меў наёмную сілу, — Івана Гужова. А наёмную сілу мелі яшчэ наступныя гаспадары: Багацька Карніла, які два леты наймаў бяднячку Каландзёнак Прузыну жаць збожжа, Прахорыха, што тры гады запар наймае араць, жаць і сеяць, Багацька Ўладзімір, які наймаў малаціць. Усё гэта могуць пацвердзіць сведкі. «Ніякай літасці класаваму ворагу!» — такім заклікам канчалася тая заметка. Падпісана яна была загадкава — проста: селькор.
Сцепаніда зразумела, што было ад чаго апанурыцца гэтым мужчынам, асабліва Карнілу, ды і старшыні Лявону. Ёй таксама зрабілася страшнавата, яна нават хацела яшчэ раз прачытаць, каб упэўніцца, што ўсё зразумела правільна, але Карніла ўзяў у яе газету. — Ну, бачыла? Гэта я класавы вораг? — А я патураю, — з'едліва сказаў Лявон. Сцепаніда прысела на лаву, нечага яна не магла даўмецца, хоць напісанае ў газеце было праўдай, але ж… Куды яна вяла, тая праўда заметкі, пра тое страшна было падумаць. — І хто б гэта быў, свалата? — двума пальцамі скалечанай рукі стукнуў па стале Лявон. — А я вам скажу — хто! Ягоная работа! — знервавана сказаў Карніла і ўстаў ад стала. Ля акна павярнуўся Ганчарык, ладны ў сваёй чырвонаармейскай форме, паверх якой вісела на баку цяжкая кабура з наганам — красамоўная адзнака яго новай міліцэйскай службы. — Паеду ў раён. Я знайду, хто. — Няма чаго доўга шукаць, — стаяў на сваім Карніла. — Каландзёнак гэта, я вам кажу. Магу закласціся на што хочаш. — Можа, і Каландзёнак, — сказаў Лявон. — Ён жа ў нас грамацей. Але не тое галоўнае. — А што ж галоўнае? — гарачыўся Карніла. — Напісалі паклёп, хіба ж гэта няважна? — У тым-та і справа, што не паклёп. Што праўда! Наймалі ж? Наймалі. Значыць, наёмная сіла. У хаце ўсе змоўклі, пазіраючы хто куды — што такое наёмная сіла і якія яна цяпер мае вынікі, было ўсім вядома. Сцепаніда таксама маўчала, хоць і разумела, што цяпер нешта трэба рабіць, некаму скардзіцца, ці што? Праўда, у глыбіні душы яна яшчэ не магла паверыць у кепскае, бо тыя пералічаныя ў заметцы людзі хоць і наймалі памагчы па гаспадарцы, але ж якія яны кулакі? І не сабатажнікі нават, бо разам з усімі ўступілі ў калгас, а Прахорыха проста старая бабылка, што дажывала свой век у струхлелай хаце. Ці ж ёй пад сілу было самой абрабіць і засеяць чатыры дзесяціны зямлі? Ну і наймала каго абрабіць поле з паловы ці трэцяй часці. Дык які ж яна класавы вораг?
— Але дзе Патап? — запытаўся Ганчарык. — Збег, шчанюк. Ведае, паганец, што цяпер яму далей з воч, — не сунімаўся Карніла. Лявон прагна зацягнуўся апошнімі зацяжкамі з недакурка і са злосцю шпурнуў яго на падлогу. — А я яму прытулак даў! У сельсавет пусціў. Ну паганец! Цяпер чакай у мяне! — А што ты яму зробіш? — спытаў Карніла. — Не выганіш жа. — За праследаванне селькора крымінальная адказнасць, — напомніў Ганчарык. — За яго адказнасць. А яму ніякай адказнасці! Наплёў — і прэч з воза. А тут шавялі мазгой. Бойся! Думай, што выйдзе. Мабыць жа, гэтым не кончыцца. — Мабыць, не кончыцца. — Трэба ехаць у мястэчка, — сказаў Лявон і падняў знявечаны твар да Ганчарыка. — Паедзем удвух. — А як жа апісанне? — запытала Сцепаніда. — Яшчэ ж той канец сяля застаўся. Ці мо другім разам? — Не, — сказаў Лявон. — Вы апісвайце. А мы пад вечар прыедзем. — Ну добра. Павольна, усё дужа паныла Карніла патэпаў па хаце, нешта падумаў і так і гэтак. Ведама: яму было не соладка — працягнулі ў газету. Сцепаніда пашкадавала яго, бо ведала, які ў яго самалюбівы нораў, хоць з выгляду ён быў мужык ціхі, негаваркі. Карніла хацеў нешта сказаць, надзеў на рукі лапленыя, з кажуха, рукавіцы, зноў зняў іх. Але махнуў рукой і ўзяўся за клямку. Сцепаніда таксама пайшла да дзвярэй. Так, моўчкі, Карніла наперадзе, а Сцепаніда ззаду, яны пайшлі вуліцай у дальні канец Выселак, што раскінуўся за пагоркам у нізінцы. Карніла доўга маўчаў, шырока тупаючы па наледзянелым снезе ў чорных валёнках. Валенкі былі яшчэ новыя, каляныя і здаваліся цяжкімі ў нязграбных, клееных з тоўстай аўтамабільнай гумы галёшах. Канешне, ён часам наймаў што памагчы, хоць на зямлю і быў не багаты, але быў ашчадны, любіў майстраваць і меў троху пчол. Казалі суседзі, што быў скупы і не любіў пазычаць не толькі вяскоўцам, але і родзічам. Ад калгаса не адмаўляўся, уступіў разам з усімі. Лявон яшчэ меўся паставіць яго брыгадзірам, бо Карніла гаспадарыць умеў і быў рупны. Ды вот гэты допіс у газеце.
— Во, кажуць: кіраўнікі, кіраўнікі, — сказаў ён, павярнуўшыся да Сцепаніды, і тая подбегам дагнала яго. — А я табе скажу: горай за суседзяў нікога няма. Ніхто табе столькі шкоды не ўчыніць, як твой сусед. — Ну, ведама ж, — пагадзілася Сцепаніда. — Бо ўсё блізка, пад бокам. — Пад бокам, усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ, калі нягеглы які. Няўдака! Такі не тады рады будзе, калі сам каня купіць, а калі ў суседа конь здохне. Праўда! Знаю я такіх суседзяў! Ад іх кавалак хлеба трэба пад армяком есці. А то пазайздросцяць. А зайздрасць, яна бокам вылязае. Канешне ж, не таму, хто зайздросціць. Я не кулак, не багаты. Зямлі не болей, чым у другіх. Але я работу люблю. І парадак. Не тое што другі: кінуў, рынуў, пайшоў. Я, калі ўзяўся, дык давяду ўсё да ладу. Зямлю, я яе лепей чым лусту хлеба дагледжу, усе шнуркі на каленях выпаўзаю, усе камочкі ў пальцах ператру. Я ржавую драціну не абміну, падбяру. А як жа іначай у гаспадарцы? Ды во, некаму вочы коле. — А няўжо гэта Патап напісаў? — усумнілася Сцепаніда. — А то хто ж? Ён жа ў нас селькор. Памятаеш тады, як на Прахорыху даказаў? Пра лён? Гэта Сцепаніда памятала добра. Пра той учынак Патапа Каландзёнка, можа, з год гаманілі ў Выселках, а то і ва ўсім раёне. Былі нават спрэчкі: каторыя маладзейшыя ледзь не загрудкі браліся са старымі, якія ганілі хлопца, а маладыя хвалілі, бо пра Каландзёнка напісала тая ж газета, праславіла на ўвесь раён. Здарылася тое залетась, позняю восенню, калі раён апынуўся ў прарыве па льназдачы. Лён не ўрадзіў, не вырас, бо з вясны засушыла, а здаваць трэба было, мужыкі спрэс сталі |